Калеж дэ Франс
Калеж дэ Франс | |
---|---|
фр.: Collège de France | |
Заснаваны | 1530 |
Краіна | |
Сайт | college-de-france.fr (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калеж дэ Франс (фр.: Collège de France) — адзін з самых прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў Францыі. Размешчаны на плошчы Марселэн-Бертэло (фр.: place Marcelin-Berthelot) у Лацінскім квартале (5-я акруга Парыжа). Тут прапануюцца недыпломныя курсы павышанага ўзроўню з натуральных, гуманітарных і мастацкіх дысцыплін. Навучанне бясплатнае і адкрыта для ўсіх без папярэдняга запісу. Пасада прафесара Калеж дэ Франс лічыцца вяршыняй навуковай кар’еры ў Францыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Калеж дэ Франс заснаваны ў 1530 годзе, калі французскі кароль Францыск I падтрымаў прапанову свайго бібліятэкара, выдатнага гуманіста Гіёма Бюдэ, і ўвёў пасаду «каралеўскіх лектараў» (lecteurs royaux). Яны павінны быць фінансава незалеж��ымі, праводзіць даследаванні і выкладаць шэраг прадметаў, да якіх ставілася варожа «Сарбона», дзе дамінаваў дух артадаксальнай тэалогіі. Гэтымі дысцыплінамі спачатку былі старажытнаяўрэйская мова, старажытнагрэчаская мова, а таксама класічная латынь. Неўзабаве да іх далучыліся французскае права, матэматыка і медыцына.
Назва новай установы была «Каралеўскі калегіум» (Collège Royal) або таксама «Калегіум трох моў» (фр.: Collège des trois langues, лац.: Collegium Trilingue). Пасля Французскай рэвалюцыі яго называлі «Нацыянальны калегіум» (фр.: Collège national), пасля «Імператарскі калегіум» (фр.: Collège Impérial) і, нарэшце, з 1870 года Collège de France.
Docet omnia —так гучыць яго лацінскі дэвіз з часоў заснавання, што азначае па-беларуску: «вучыць усяму».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Abel Lefranc, «Histoire du Collège de France» (Парыж, 1893);
- Bouchon-Brandely, «Le Collège de France» (Парыж, 1873);
- Bédillot, «Les professeurs de mathématiques et de physique au C. de France» (1869);
- L’abbé Gouget, «Mémoire historique et littéraire sur le Collège royal de France» (Парыж, 1753);
- Guillaume Duval, «Le Collège royal de France» (Парыж, 1644).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Калеж дэ Франс
- Поўны спіс прафесараў Калеж дэ Франс з 1530 года Архівавана 30 кастрычніка 2008.
- ↑ base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.