Кадван ап Іяга
Кадван ап Іяга | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
вал.: Cadfan ap Iago | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іяга ап Белі | ||||||
Пераемнік | Кадвалан ап Кадван | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 580 | ||||||
Смерць | каля 625 ці каля 617 | ||||||
Бацька | Іага ап Бені | ||||||
Дзеці | Кадвалан ап Кадван |
Кадван ап Іяга (вал.: Cadfan ap Iago, лац.: Catamanus, англ.: Gideon; 580—625) — кароль Гвінеда з 613 года.
Кадван атрымаў каралеўскі тытул Гвінеда пасля скону свайго бацькі Іяга ап Белі ў 613 годзе, у год бітвы пры Кайр-Легіяне (Чэстэры), якая скончылася паражэннем войскаў Гвінеда, Повіса і Мерсіі ад караля Берніцыі Этэльфрыта.
Гальфрыд Монмуцкі ў сваёй «Гісторыі брытаў» піша, што кароль Дэйры Эдвін, зрынуты Этэльфрытам, знайшоў прытулак менавіта ў Кадвана, які стаў яму прыёмным бацькам, выхаваўшы разам з уласным сынам Кадваланам. Аднак гэта паведамленне Гальфрыда наўрад ці адпавядае рэчаіснасці, паколькі Эдвін і Кадван былі аднагодкамі, да таго ж Эдвін пакінуў Гвінед пасля Чэстэрскай бітвы і хаваўся ў караля Усходняй Англіі Рэдвальда.
Мала што вядома пра жыццё Кадвана ап Іяга. Аднак яго кароткую характарыстыку захавала ўнікальная крыніца, адзін з ранніх узораў валійскай пластыкі — надмагільны камень, які дайшоў да нашых дзён у якасці дзвярнога вершніка ў царкве Эглуйс Айл (Лангадуаладр) у Англсі. Тэст, высечаны на камені: «Катаман, самы мудры і ўслаўлены кароль усіх каралёў» (лац.: Catamanus rex sapientisimus opinatisimis omnium regum), характарызуе Кадвана як выдатнага кіраўніка. Адзін са спісаў «Аналаў Камбрыі» гаворыць, што «камень у гонар Кадвана Гвінедскага» быў усталяваны (гэта значыць Кадван памёр) у 625 годзе.
Кадван быў у шлюбе з Авандрэг Чорнай (вал.: Afandreg Ddu), дачкой Кінана Гаруіна, караля Повіса. Спадчынікам Кадвана ап Іяга стаў яго сын Кадвалан ап Кадван.