Кагор
Кагор — два розных віды віна.
- Cухое чырвонае віно з вінаробнага рэгіёну Каор (Францыя) ў даліне ракі Лот.
- У Беларусі, Расіі і Украіне, як і раней у СССР, пад назвай «Кагор» традыцыйна называецца салодкае дэсертнае чырвонае віно, мясцовага (не французскага) паходжання.
Кагор у праваслаўі
[правіць | правіць зыходнік]У Рускай праваслаўнай царкве кагорам называюць мацаванае дэсертнае віно, якое традыцыйна прымяняецца ў сакрамэнце Эўхарыстыі.
Калі Расійская імперыя яшчэ не вырабляла ўласнага віна, яго завозілі, у тым ліку для рэлігійных мэтаў, з Грэцыі і Італіі. А ў 1733 годзе Свяцейшы Сінод прызнаў кагор адзіным віном, прыдатным для царкоўных патрэб. Гэта тлумачылася яго насычаным непранікальным чырвоным колерам: нават пасля развядзення вадой перад Эўхарыстыяй віно не губляла яркага чырвонага колеру, які сімвалізуе кроў Хрыста.
Цікава адзначыць, што грэчаскія віны, якія раней выкарыстоўваліс�� падчас набажэнстваў, былі, як правіла, салодкімі. Вернікі прывыклі да іх густу, таму французскія Каоры, якія вырабляюцца для Расіі, таксама паступова станавіліся ўсё саладзей. А вось традыцыйныя каоры былі і застаюцца сухімі вінамі. Паволде французскіх стандартаў у каоры дапускаецца 2 г/л цукру.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каго́р // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 403. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кагор