Перайсці да зместу

Дэмакратычная партыя Албаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэмакратычная партыя Албаніі
алб.: Partia Demokratike e Shqipërisë
Выява лагатыпа
Лідар Салі Берыша
Заснавальнік Салі Берыша, Azem Hajdari[d] і Gramoz Pashko[d]
Дата заснавання 12 снежня 1990
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія кансерватызм, правацэнтрызм
Інтэрнацыянал Міжнародны дэмакратычны саюз
Цэнтрысцкі дэмакратычны інтэрнацыянал
Еўропа Еўрапейская народная партыя
Маладзёжная арганізацыя Маладзёжны форум Дэмакратычнай партыі Албаніі
Колькасць членаў 44 000
Месцаў у Народным сходзе Албаніі
66 / 140
Партыйны друк Дэмакратычнае адраджэнне
Сайт http://www.pd.al/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэмакратычная партыя Албаніі (алб.: Partia Demokratike e Shqipërisë, PD) — правая палітычная партыя Албаніі, з 1990 года з’яўляецца адной з дзвюх асноўных партый на албанскай палітычнай сцэне. Яе пазіцыі асабліва моцныя на поўначы Албаніі, дзе пераважаюць гегерыйцы — адна з дзвюх найбуйнейшых этнічных груп албанцаў.

Партыя адыграла выключна важную ролю ў звяржэнні камуністычнага рэжыму ў краіне.

З 1992 па 1997 год знаходзілася ва ўладзе пад кіраўніцтвам Салі Берышы і Александэра Мексі.

У 1997 годзе ўрад сышоў у адстаўку на фоне беспарадкаў, якія маглі выліцца ў грамадзянскую вайну. Да ўлады прыйшлі іх асноўныя канкурэнты — Сацыялістычная партыя Албаніі.

Партыя ўваходзіла ў кааліцыю «Саюз у імя перамогі» (Bashkimi për Fitoren), якая атрымала 37,1 % галасоў на парламенцкіх выбарах 2001 (46 месцаў у парламенце).

На ліпеньскіх выбарах 2005 Дэмакратычная партыя Албаніі атрымала 55 з 140 месцаў (разам з саюзнікамі — 73). Салі Берыша зноў узначаліў урад.