Дуйсбургска-Эсэнскі ўніверсітэт
Выгляд
Дуйсбургска-Эсэнскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Duisburg-Essen | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Duisburg-Essen |
Міжнародная назва | англ.: University of Duisburg-Essen |
Заснаваны | 1654 |
Год закрыцця | 31 снежня 2002 |
Год рэарганізацыі | 2003 |
Студэнты | 43 281 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дуйсбург, Эсэн |
Сайт | uni-due.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дуйсбургска-Эсэнскі ўніверсітэт (ням.: Universität Duisburg-Essen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Дуйсбург і Эсэн.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1654 годзе і адноўлены 1 студзеня 2003 года ў выніку зліцця Дуйсбургскага ўніверсітэта і Эсэнскага ўніверсітэта.
Універсітэт налічвае каля 40 000 студэнтаў, уваходзіць у 10 найбуйнейшых нямецкіх універсітэтаў. З 2014 года даход установы ад навуковых даследаванняў вырас на 150 %. Прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі ўваходзяць у топ-10 па ўсёй Германіі, а гуманітарныя навукі — у 20-30 найлепшых. Кірунак «фізіка» гэтай установы займае першае месца ў Германіі. Універсітэт уваходзіць у шэраг 200 найлепшых універсітэтаў свету.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Гуманітарны факультэт
- Інстытут англійскіх навук
- Інстытут германістыкі
- Інстытут галандскай мовы і культуры
- Інстытут нямецкай мовы як замежнай
- Інстытут раманскіх навук
- Інстытут турэцкіх навук
- Інстытут гісторыі
- Інстытут філасофіі
- Інстытут пратэстанцкай тэалогіі
- Інстытут каталіцкай тэалогіі
- Інстытут мастацтваў і мастацтвазнаўства
- Інстытут камунікатыўных навук
- Інстытут геаграфіі
- Факультэт сацыяльных навук
- Інстытут паліталогіі
- Інстытут сацыялогіі
- Сацыяльна-эканамічны інстытут
- Інстытут развіцця і міру
- Інстытут працы і кваліфікацыі
- Школа кіравання
- Педагагічны факультэт
- Інстытут прафесійнай і бесперапыннай адукацыі
- Інстытут навук аб адукацыі
- Інстытут псіхалогіі
- Інстытут сацыяльнай працы і сацыяльнай палітыкі
- Інстытут спорту
- Эканамічны факультэт
- Інстытут дзелавога адміністравання і эканомікі
- Інстытут інфарматыкі і дзелавой інфармацыі
- Школа менеджменту — факультэт дзелавога адміністравання
- Хімічны факультэт
- Фізічны факультэт
- Матэматычны факультэт
- Біялагічны факультэт
- Інжынерны факультэт
- Аддзел будаўнічых навук
- Аддзел электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
- Аддзел інфарматыкі і прыкладных кагнітыўных навук
- Аддзел машынабудавання і тэхналогій
- Медыцынскі факультэт і універсітэцкі шпіталь
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дуйсбургска-Эсэнскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы