Перайсці да зместу

Дом Казлоўскага (Бабруйск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Казлоўскага
53°08′16″ пн. ш. 29°13′33″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Бабруйск
Дата пабудовы 1910-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Казлоўскага — будынак у гістарычным цэнтры Бабруйска, размешчаны па адрасе вуліца Карла Лібкнехта, 39.

Увосень 1910 г. бабруйскі чыноўнік Віктар Паўлавіч Казлоўскі набыў пляц (участак) зямлі на Паліцэйскай вуліцы. Увесну наступнага года тут пачалося будаўніцтва мураванага аднапавярховага дома. Гаспадар будынка пражываў тым часам у драўляным доме на Мікалаеўскай вуліцы.

В. П. Казлоўскі пачаў сваю кар’еру ў канцы XIX стагоддзя з пасады пісьмавода пры маршалку дваранства Бабруйскага павета. Атрымаў чын калежскага сакратара, стаў гласным гарадскім думы, членам і скарбнікам Гарадской управы, а ў 1910 г. — выконваючым абавязкі гарадскога галавы.

Новы каменны дом па вуліцы Сталыпінскай (былой Паліцэйскай) выкарыстоўваўся не толькі для пражывання сям’і Казлоўскіх. Тут яшчэ размяшчалася кантора Расійскага транспартнага і страхавога таварыства, якое страхавала грузы і хатнія рэчы пры транспартаванні па марскіх, рачных, чыгуначных і іншых шляхах, а таксама страхавала і нерухомую маёмасць: дамы, млыны, фабрыкі, заводы і інш. Сам Віктар Паўлавіч служыў агентам гэтага таварыства.

У 1917 годзе тут знаходзілася цырульня Адама Аўчарскага, адкрытая з 9 раніцы да 9 вечары. Увесну 1918 года, у перыяд нямецкай акупацыі горада, цырульні ўжо не было, затое была адкрыта тэхнічна-камісійная кантора «Святло», якая займалася праводкай і мантажом, абсталяваннем электратэатраў. Сферай яе дзейнасці была таксама купля і продаж прадметаў электрычнага абсталявання.

Зноскі