Перайсці да зместу

Дарашэвічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дарашэвічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 62 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2350
Паштовыя індэксы
247946
Аўтамабільны код
3
СААТА
3243812021
Дарашэвічы на карце Беларусі ±
Дарашэвічы (Беларусь)
Дарашэвічы
Дарашэвічы (Гомельская вобласць)
Дарашэвічы

Дарашэ́вічы[1] (трансліт.: Daraševičy, руск.: Дорошевичи) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.

У сярэдзіне XVIII ст. буйны маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Лобча, Паўлінаў, Судзібар, Засоп’е і інш.) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх.

У 1807 г. новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) і Казімір Рудзяеўскі купілі маёнтак Снядзін (Снядзін, Лобча і Дарашэвічы) у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). У 1808 г. маёнтак Снядзін быў падзелелы паміж набыўцамі. З часу фальварак Дарашэвічы належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.

Да 20 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Ляскавіцкага сельсавета[2], з 20 лютага 1975 года па 24 мая 1978 года ў складзе Брынёўскага сельсавета, пасля перайменавання якога зноў у Ляскавіцкім сельсавеце.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
Сядзіба Кеневічаў у пачатку XX ст.
Капліца. 1914

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
  • Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s.
  • Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.