Данецка-Крыварожская савецкая рэспубліка
Савецкая рэспубліка | |||
Данецка-Крыварожская савецкая рэспубліка | |||
---|---|---|---|
|
|||
12 лютага 1918 — 17 лютага 1919
|
|||
Сталіца | |||
Афіцыйная мова | руская і украінская | ||
Насельніцтва |
|
||
Форма кіравання | Савецкая рэспубліка | ||
Гісторыя | |||
• 9 лютага 1918 | Брэсцкі мір з УНР | ||
• 12 лютага 1918 | абвяшчэнне аўтаноміі | ||
• 19 сакавіка 1918[1] | уваходжанне ў склад Украінскай Савецкай Рэспублікі | ||
• май 1918 | акупацыя нямецкімі войскамі | ||
• 17 лютага 1919[2] | афіцыйная ліквідацыя | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Данецка-Крыварожская савецкая рэспубліка[1] (ДКСР) — савецкая рэспубліка, абвешчаная 12 лютага 1918 года на тэрыторыі Данецкага і Крыварожскага басейнаў як аўтаномія ў складзе РСФСР. Праз месяц, у сакавіку 1918 года, было абвешчана аб уключэнні тэрыторыі Рэспублікі ў склад Украінскай Савецкай Рэспублікі[1].
У красавіку акупавана нямецка-аўстра-венгерскімі войскамі, канчатковая ліквідацыя афіцыйна адбылася ў лютым 1919 года. У розных дакументах ДКСР таксама называлася як: Данецкая Рэспубліка, Данецкая Рэспубліка Саветаў[3], Рэспубліка Данецкага і Крыварожскага (у некаторых дакументах — Крыварогскаго) басейнаў, Федэратыўная Рэспубліка Данбас[2], Данецкая Федэрацыя[2], Паўднёва-Данецкая рэспубліка[4]
У вусным і нефармальным маўленні ўжываліся наступныя назвы[2][5]: Данкрыўбас, Крыўданбас, Рэспубліка Данбас.
Абвяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Абвешчана 30 студзеня (12 лютага) 1918 года на IV абласным з’ездзе Саветаў рабочых дэпутатаў Данецкага і Крыварожскага басейнаў у Харкаве[2].
На з’ездзе з дакладам пра арганізацыю ўлады ў Данбасе і Крыварожжы выступіў бальшавік С. Васільчанка, які прытрымваўся думкі, што ў грунце стварэння Савецкай дзяржавы павінен ляжаць прынцып тэрытарыйна-вытворчай агульнасці абласцей. Свой погляд на арганізацыю ўлады ва ўсёй Савецкай Расіі ён выказаў так: «Па меры ўмацавання Савецкай улады на месцах федэрацыі Расійскіх Сацыялістычных Рэспублік будуць будавацца не па нацыянальных азнаках, а па асаблівасцях эканамічна-гаспадарчага побыту. Такой самадастатковай у гаспадарчым дачыненні адзінкай з’яўляецца Данецкі і Крыварожскі басейн. Данецкая рэспубліка можа стаць узорам сацыялістычнай гаспадаркі для іншых рэспублік». С. Васільчанка настойваў на стварэнні аўтаномнай Данецка-Крыварожскай рэспублікі, вылучэнні яе са складу Украіны (Украінскай Народнай Рэспублікі Саветаў) і ўлучэнні ў склад Савецкай Расіі. Яго прапановы актыўна падтрымаў Арцём (Ф. Сяргееў) і большасць дэлегатаў з’езда, якія прынялі пастанову «Па пытанні пра вылучэнне Данецкага Басейна». Абвешчаная аўтаномія прэтэндавала на Кацярынаслаўскую, Харкаўскую і частку тэрыторыі Херсонскай губерні, а таксама тэрыторыю цяперашняй Растоўскай вобласці з Растовам-на-Доне, Таганрогам, Новачаркаскам.
У Выканаўчы камітэт Рэспублікі было абрана 11 чалавек (7 бальшавікоў, 3 эсэры і 1 меншавік)[2]. 14 лютага быў абраны Саўнаркам рэспублікі пад старшынствам Арцёма (Сяргеева).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Донецко-Криворожская советская республика // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 2-е, перераб. и доп.. — М.; СПб., 2000.
- ↑ а б в г д е Корнилов В. В. 15 мифов и правда о Донецко-Криворожской Советской Республике. // Еженедельник «2000», 25.02.−3.03.2011. — № 8(547) . Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2012.
- ↑ Известия Харьковского Комитета РСДРП, 16 февраля 1918.
- ↑ Нова Рада № 14, 17(04).02.1917 Ст. 2
- ↑ Антонов-Овсеенко В. А. Записки о гражданской войне. В 3-х тт. Т. 2. — М.: Гос. изд-во, Отдел воен. литературы, 1928. — С. 15.