Генрых Уладзіслававіч Кручынскі
Генрых Уладзіслававіч Кручынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 2006 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | стаматолаг, хірург |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Генрых Уладзіслававіч Кручынскі (14 ліпеня 1923, с. Каменны Брод, Валаводскі раён, Жытомірская вобласць — 10 мая 2006, Мінск) — беларускі стаматолаг-хірург, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны дзеяч навукі БССР, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў польскай сям'і. Сярэднюю школу скончыў у г. Няміраве Вінніцкай вобласці ў 1941 г. Падчас Айчыннай вайны быў эвакуіраваны на Урал (Кізіл), дзе працаваў на шахце свідроўшчыкам і навалаадбойнікамм. У 1943 г. накіраваны ў Разань, дзе фарміравалася 1-я польская дывізія імя Касцюшкі ў СССР. Удзельнічаў у баях амаль да заканчэння вайны, быў цяжка паранены, пазней дэмабілізаваны.
У 1950 г. скончыў Кіеўскі медыцынскі стаматалагічны інстытут. Працаваў урачом-стаматолагам раённай паліклінікі г. Застаўна Чарнавіцкай вобласці (1950—1954 гг.). Вучыўся ў аспірантуры на кафедры сківічна-тварнай хірургіі Цэнтральнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Па конкурсу залічаны старэйшым навуковым супрацоўнікам Адэскага НДІ стаматалогіі ў клініку сківічна-тварнай хірургіі (1958). Абраны загадчыкам хірургічным аддзяленнем Маскоўскага інстытута ўрачэбнай касметыкі (1959—1963).
Пасля арганізацыі Цэнтральнага НДІ стаматалогіі працаваў вучоным сакратаром, з 1963 г., пераведзены на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка аддзела хірургічнай стаматалогіі гэтага ж інстытута (1971—1979). Абраны ў 1979 г. на пасаду загадчыка кафедры стаматалогіі БелДІУУ, якая ў 1977 г. перайменавана ў кафедру хірургічнай стаматалогіі. У 1991 г. па асабістай просьбе пераведзены на пасаду прафесара кафедры, працаваў да 1993 г. Вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук прысуджана ў Маскве (1958), доктара медыцынскіх навук — у 1971 г., у званні прафесара зацверджаны ў 1973 г.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці ахопліваюць новыя спосабы пластыкі носа, вуснаў, вушной ракавіны, поласці рота, остэасінтэза сківіцы і распрацоўку інструментаў, за што атрымаў 30 аўтарскіх пасведчанняў..
Навізна навуковых даследаванняў і тэхнікі аперацый адлюстраваны ў 6 манаграфіях:
- «Аднаўленчыя аперацыі твару пасля ваўчанкі», 1961;
- «Касметычныя аперацыі твару», 1974;
- «Пластыка вушной ракавіны», 1975;
- «Складаныя трансплантаты ў пластычнай хірургіі твару», 1978;
- "Адантагенны верхнесківічны сінус ", 1991.
Аўтар 250 артыкулаў, апублікаваных у айчынных і замежных (больш за трыццаць) часопісах, у тым ліку Чэхаславакіі — 12, ЗША — 9, Польшчы — 6 і інш. Суаўтар многіх іншых публікацый (Атлас пластычнай хірургіі асобы, 1984, пад рэд. Ф. М. Хітрова; Тэраталогія чалавека, 1979, пад рэд. Г. І. Лазюка; трохтомнік Cleft Graft, 1976—1980, R. Millard, ЗША). Кіраўнік адной доктарскай (А. С. Арцюшкевіч) і 12 кандыдацкіх дысертацый.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай Вайны II ст.,
- Ордэн Чырвонай Зоркі,
- польскі ордэн «Крыж бітвы пад Леніна»,
- польскі баявы медаль «На полі хвалы»
- залаты медаль «Палякі ў шэрагах Чырвонай Арміі»,
- таксама 20 медалёў СССР і Польшчы, медаль "Вынаходнік СССР ".
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 491.
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Жытомірскай акрузе
- Памерлі 10 мая
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Беларусі
- Стаматолагі Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Хірургі Беларусі
- Нарадзіліся ў Жытомірскай вобласці