Няспелае насенне гароху мае зялёны колер, выкарыстоўваецца ў якасці асновы для розных прадуктаў харчавання ці ў дадатак да іншых страў. Традыцыйная беларуская страва з гарохам — гэта гарохавы суп.
Выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Культывуюць пераважна гарох пасяўны (Pisum sativum), як харчовы прадукт, корм для жывёлы і зялёнае ўгнаенне. Вырошчваюць як кармавую расліну таксама гарох палявы, або пялюшку (Pisum sativum arvense).
З'яўляецца адной з першых раслін, якая гадуюцца чалавекам. Насенне гароху было знойдзена ў археалагічных помніках на Блізкім Усходзе, узрост якіх 10 000 г. Верагодна, ён вырас прыкладна каля 7800 года да нашай эры. Каля 2000 года да нашай эры яго пачалі апрацоўваць ў Еўропе, на Усходзе, Індыі і Кітаі.