Перайсці да зместу

Гарацыа Герберт Кітчэнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарацыа Герберт Кітчэнер
англ.: Herbert Kitchener
ваенны міністр Вялікабрытаніі[d]
5 жніўня 1914 — 5 чэрвеня 1916
Папярэднік Герберт Генры Эсквіт
Пераемнік Дэвід Лойд Джордж

Нараджэнне 24 чэрвеня 1850(1850-06-24)[1][2]
Смерць 5 чэрвеня 1916(1916-06-05)[1][2] (65 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Horatio Herbert Kitchener
Бацька Henry Horatio Kitchener[d][4][5]
Маці Frances Anne Chevallier[d][4][5]
Веравызнанне англіканства
Адукацыя
Род войскаў Брытанская армія[d][6]
Званне фельдмаршал[d][6] і генерал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарацыа Герберт Кітчэнер, 1-ы граф Кітчэнер (анг. Horatio Herbert Kitchener, 1st Earl Kitchener; 24 чэрвеня 1850, Лістоўэл, Ірландыя — 5 чэрвеня 1916, каля Аркнейскіх астравоў) — англійскі ваенны дзеяч, фельдмаршал (10 верасня 1909), барон (1898 год), віконт (1902 год), граф (1914 год).

Нарадзіўся ў сям’і адстаўнога афіцэра. З 1863 года з сям’ёй жыў у Швейцарыі, дзе вучыўся ў французскай школе.

З 1866 — у брытанскай арміі. Скончыў ваенную акадэмію ў Вуліджы (1868 год). Удзельнічаў добраахвотнікам ў франка-прускай вайне 1870—1871 гадоў на баку Францыі.

З 1871 года — у інжынерных войсках, тады ж зрабіўся афіцэрам. З 1874 года — у англійскіх каланіяльных войсках у Брытанскім Камеруне, з 1872 — на Кіпры.

З 1882 камандаваў брытанскай кавалерыяй у Егіпце, удзельнічаў у нільскай экспедыцыі ў Судан.

У 1886—1889 гадах — губернатар Суахіма (Усходні Судан).

З 1888 года — генерал-ад’ютант егіпецкай арміі, затым у складзе брытанскіх каланіяльных войскаў у Судане.

У 1895—1898 гадах у якасці камандуючага англа-егіпецкімі войскамі кіраваў падаўленнем паўстання махдзістаў (прыхільнікаў мусульманскага прапаведніка Мухамеда Ахмеда, які абвясціў сябе махдзі, гэта значыць збавіцелем, месіяй) у Судане. Разграміў войска махдзістаў у бітве пры Амдурмане і аддаў сваім войскам іх сталіцу Амдурман на разрабаванне. Загадаў выкапаць з магілы цела махдзі і кінуць яго ў Ніл. У выніку Судан быў пераўтвораны ў англійскую калонію. У 1899 годзе — генерал-губернатар Судана.

З снежня 1899 — начальнік штаба, у 1900—1902 гадах быў галоўнакамандуючым брытанскімі войскамі ў англа-бурскай вайне, падчас якой увёў сістэму канцэнтрацыйных лагераў для мірнага насельніцтва.

У 1902—1909 гадах — галоўнакамандуючы брытанскімі войскамі ў Брытанскай Індыі, дзе здолеў рэфармаваць войска. Аднак, не паладзіў з віцэ-каралём Керзона, вярнуўся ў Англію і быў прызначаны членам Савета абароны.

З 1911 года — брытанскі агент і генеральны консул Вялікабрытаніі ў Егіпце, фактычны кіраўнік гэтай краіны.

У гады Першай сусветнай вайны з 6 жніўня 1914 быў ваенным міністрам Вялікабрытаніі. На гэтай пасадзе здолеў шматкроць павялічыць колькасць брытанскай арміі за кошт добраахвотнікаў і падрыхтаваў ўвядзенне ў студзені 1916 ўсеагульнай вайсковай павіннасці. З пачаткам пазіцыйнай вайны засяродзіў намаганні на развіцці артылерыйскай прамысловасці і росту вытворчасці боепрыпасаў. З ваеннага пункту гледжання — прыхільнік аперацый на другарадных тэатрах.

5 чэрвеня 1916 г адплыў з візітам у Расію на крэйсеры «Хэмпшыр». Карабель падарваўся на міне, устаноўленай, як высветлілася, германскай падводнай лодкай U-75 у ноч з 28 на 29 мая. Загінулі амаль усе, хто знаходзіліся на борце крэйсера, у тым ліку Кітчэнер (ўратавалася 12 чалавек).

У Англіі ўсе былі ўзрушаныя: паездка Кітчэнера трымалася ў сакрэце.

Пра гібель «Хэмпшыр» Лондан паведаміў толькі на наступны дзень. Затрымка спарадзіла масу здагадак. Хадзілі чуткі, што кайзераўская разведка даведалася пра маршрут крэйсера, альбо дыверсанты ўсталявалі бомбу з гадзіннікавым механізмам у артылерыйскім склепе, альбо была высланая падводная лодка, якая тарпедавала карабель.

Пасля вайны некаторыя абвінавачвалі некаторых членаў англійскага ўрада, у тым ліку, прама марскога міністра Уінстана Чэрчыля, у перадачы інфармацыі праціўніку з мэтай пазбавіцца ад Кітчэнера.

Віноўніца катастрофы, U-75, падарвалася 14 снежня 1917 г. на англійскай міне ў Паўночным моры і затанула з усім экіпажам.

Зноскі