Ганьжа Беньшава
Ганьжа Беньшава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | в.-луж.: Hańža Rachelic |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1919[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1999[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мова твораў | верхнялужыцкая |
Прэміі |
Га́ньжа Бе́ньшава (в.-луж.: Hańža Bjeńšowa, 27 сакавіка 1919, вёска Розенталь, Германія — 15 сакавіка 1999, Баўтцэн, Германія) — лужыцкая пісьменніца, драматург, перакладчык, педагог і рэдактар. Пісала дзіцячую прозу і драматычныя творы на верхнялужыцкай мове. Член Саюза пісьменнікаў ГДР. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 27 сакавіка 1919 года ў лужыцкай вёсцы Рожант (Розенталь) каля Баўтцэна. У 1933 годзе скончыла сельскую школу ў Рожанце, пасля чаго працягнула сярэднюю адукацыю ў вёсцы Каменьцы. З 1935 па 1938 год атрымлівала вышэйшую адукацыю ў Баўтцэне. У ваенны час працавала арганісткай ў адной з каталіцкіх парафій. У 1946 г. скончыла педагагічныя курсы, пасля чаго працавала настаўніцай у розных лужыцкіх школах. У пасляваенны перыяд супрацоўнічала з лужыцкім таварыствам «Dom serbskeho ludoweho wuměłstwa».
З 1954 па 1959 год працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербскага народазнаўства ў Лейпцыгу і выдавецтве лужыцкага культурнага таварыства «Домавіна».
У 1974 годзе за сваю літаратурную дзейнасць была ўзнагароджана ордэнам «За заслугі перад Айчынай».
З 1976 года была рэдактарам лужыцкага часопіса «Płomjo». Лаўрэат літаратурных прэмій імя Якуба Чышынскага (1980) і лужыцкага культурнага таварыства «Домавіна».
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]Проза
[правіць | правіць зыходнік]- Spušćej so na Maksa, 1961;
- Skludźena tučel, 1965;
- Kónčkojty zub, 1966;
- Klimpotata ryba, 1968;
- Jank a Bärbel, 1969;
- Monika, 1980;
- Złoty rjećazk, 1985;
- Kosmodej, 1986.
Драматургія
[правіць | правіць зыходнік]- Kak sej Nitka-Witka radu da, 1965;
- Spušćej so na Maksa, 1965;
- Parlički wódneho muža, 1968;
- Rjadowniska kniha, 1970;
- Klimpotata ryba, 1976.
Зноскі
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 1 чэрвеня 2020.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 26 сакавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словеснос��и и литературы от истоков до наших дней / Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений — М., 1997. — 170. — ISBN 5-7576-0063-2.
- Serbscy spisowaćeljo. Biografije a bibliografije. (1989) Wudawaćel: Koło serbskich spisowaćelow
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія (верхнялуж.)