Галева
Выгляд
Вёска
Галева
|
Гале́ва[1] (трансліт.: Halieva, руск.: Галево) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Аснежыцкага сельсавета.
Праз вёску праходзіць аўтадарога Р6 і Н246.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Капліца, пабудаваная ў 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана 8-граннай ратондай пад шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Бакавыя грані прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, фасады апяразаны прафіляваным карнізам і крапаваны вуглавымі лапаткамі.
16 чэрвеня 2013 года адбылася закладка храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Мікалаевіч Азарскаў (нар. 1944) — вучоны. Доктар тэхнічных навук[2]
- Любоў Іванаўна Канановіч (1932—2012) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Га́лева
- ↑ https://esu.com.ua/article-42747
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх