Вальмен Мікалаевіч Аладаў
Вальмен Мікалаевіч Аладаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 2021 (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Ільіч Аладаў |
Маці | Алена Васілеўна Аладава |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Найважнейшыя пабудовы | Камароўскі крыты рынак, спартыўны комплекс «Раўбічы» |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вальмен Мікалаевіч Ала́даў (12 лютага 1930, Менск — 2 лістапада 2021, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969). Доктар архітэктуры (1999), прафесар (1993). Спецыяліст у вобласці праектавання і будаўніцтва жылых, грамадскіх і вытворчых будынкаў, тэарэтык і педагог, арганізатар архітэктурнай дзейнасці. Акадэмік, член Акадэмічнага Савета Міжнароднай акадэміі архітэктуры (аддзяленне ў Маскве), замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Беларускага саюза архітэктараў[1] (2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 лютага 1930 года ў сям’і Мікалая Ільіча і Алены Васілеўны Аладавых. Бацька быў вядомым кампазітарам і рэктарам кансерваторыі, маці — дырэктарам Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР[2].
Вялікую Айчынную вайну заспеў у родным Мінску. Раніцай 24 чэрвеня 1941 года нацысты пачалі масіраваную бамбардзіроўка Мінска. У гэты час Вальмен і яго брат Гельмір былі з бацькамі на вуліцы, пасля трывогі сям’я здолела дабегчы да музея, дзе працавала маці, і схавацца ў яго бамбасховішчы. 25 ліпеня ад з’едлівага дыму знаходзіцца ў будынку стала небяспечна. Бацькі прынялі рашэнне прабірацца ў Маскву да сваякоў[2].
Разам з усімі работнікамі музея мы выйшлі з будынка і пайшлі па вул. Карла Маркса ў бок Маскоўскай шашы. Далёка на гарызонце праглядалася страшная карціна горада ў агні. Мы праходзілі міма падпаленых дамоў — яны былі пазбаўленыя жыцця. Замест вокнаў утварыліся чорныя квадраты, у асобных секцыях яшчэ ўспыхвалі агеньчыкі. Месцамі ў сценах віднеліся расколіны. Камяні, якімі выбрукаваны вуліцы, былі раскіданы, як пушнінкі. Паўсюль целы загінулых і ад іх жудасны пах… |
Сям’я дайшла да станцыі Калодзішчы, дзе 26 чэрвеня села ў чыгуначны састаў. На працягу некалькіх дзён сям’я Аладовых спрабавала выбрацца з акупаванай немцамі тэрыторыі. Некалькі разоў бежанцы траплялі ў рукі нямецкіх агентаў, перапранутых у форму чырвонаармейцаў, неаднаразова хаваліся ад бамбёжак[2].
У Горках ім выдалі дакумент аб аказанні садзейнічання ў эвакуацыі, дзякуючы якому сям’я дабраліся да Саратава. У Саратаве сям’я Аладовых пражыла да 1943 года. У гэты час Вальмен практычна не вучыўся з-за сур’ёзнай траўмы нагі[2].
У 1943 годзе многіх дзеячаў мастацтва і культуры пачалі пераводзіць у Маскву, сярод іх апынуліся і Аладавы. У Маскве іх пасялілі ў гасцініцы «Якар». Тут Вальмен пазнаёміўся з Уладзімірам Воінавым, сынам вядомага архітэктара Аляксандра Воінава, які аказаў на яго вялікі ўплыў і прадвызначыў выбар ім прафесіі[2].
У жніўні 1944 годзе сям’я вярнулася ў Мінск, дзе першыя часы жыла ў будынку кансерваторыі на плошчы Свабоды. Пазней ім выдалі жыллё ў знакамітым доме на вул. Ульянаўскай, дзе са сваімі сем’ямі жылі Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Янка Маўр, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Іван Ахрэмчык[2].
У Мінску Вальмен скончыў школу № 42, сярод яго аднакласнікаў быў Жарэс Алфёраў, будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы[2].
Праваліўся на ўступных экзаменах у Маскоўскі архітэктурны інстытут, атрымаўшы двойку па чарчэнні. Маці Алена Аладава звярнулася ў Савет Міністраў, адкуль просьбу дазволіць Вальмену пераздаць экзамен накіравалі да рэктара інстытута. З другой спробы яго прынялі ў інстытут[3], які ён скончыў у 1953 годзе[4].
Працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» у 1953—1964 гадах (архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў) у Георгія Заборскага. Пад кіраўніцтвам Заборскага Аладаў стаў кіраўніком буйных праектаў, у тым ліку серый тыпавых жылых дамоў[2]. Член КПСС з 1964 года[5]. У 1964—1965 гадах начальнік ВКБ «Белгандальмантаж» МГ БССР[1]. У 1965—1980 гадах дырэктар інстытута «Белдзіпрагандаль». У 1966—1970 старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР[4]. У 1970—1978 гадах кансультант БДТМІ[1]. У 1972 годзе атрымаў акадэмічную ступень кандыдата архітэктуры[4].
Па ініцыятыве Аладава з’явіліся званне «Заслужаны архітэктар Беларусі», пазней падобныя званні былі ўведзены ва ўсіх рэспубліках СССР[3].
З 1980 года выкладае ў БПІ[6], старшы выкладчык, пасля дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў[5]. У 1981—1992 гадах кіраўнік студэнцкага праектнага бюро БПІ[1].
З 1992 года дырэктар творчай майстэрні-школы прафесара В. М. Аладава[1].
З 1993 года прафесар. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Архітэктура прадпрыемстваў грамадскага харчавання для стабільных сацыяльных структур».
Жыў у Мінску, у доме па адрасе вуліца Янкі Купалы, 17 (праспект Незалежнасці, 30)[1][7]. Памёр 2 лістапада 2021 года[8].
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Член Саюза архітэктараў з 1956, Старшыня Праўлення СА БССР, член Праўлення СА СССР (1967—1971), прэзідэнт, старшыня Беларускай акадэміі архітэктуры (1996—2006), з 2006 года старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (БААрх)[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся праблемамі архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў, прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання; аховы помнікаў культуры і архітэктуры.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 100 ажыццёўленых праектаў[9]:
У Мінску[4]:
- галоўны корпус Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1957, сумесна з Г. Бенядзіктавым)
- серыі тыпавых праектаў жылых дамоў 1-433 (1955), 1-134 (1962)[5];
- жылыя дамы на рагу праспекта Незалежнасці і вул. Казлова (1958, у аўтарскім калектыве)
- сталовыя новага тыпу на шэрагу прамысловых прадпрыемстваў (1970-я, кіраўнік аўтарскага калектыву)
- адміністрацыйны будынак на рагу вул. Кірава і вул. Свярдлова (1979, сумесна з А. Жалдаковым)[6]
- Камароўскі крыты рынак (1980, кіраўнік аўтарскага калектыву)[6]
- Гаспадарчы корпус Дома ўрада[1];
- Універсамы «Цэнтральны», «Фрунзенскі», «Серабранка»[1], кафэ «Малочнае», «На ростанях» (1980)[5];
- Завадскія сталовыя новага тыпу з раздаткавымі лініямі тыпу «Эфект» ВА «Гарызонт», МЗЦ-3 МАЗа і інш.[1];
- Спецыяльная сталовая для забеспячэння гарачымі абедамі будаўнікоў на 1000 абедаў[1];
- Майстэрня-музей скульптара З. І. Азгура[1];
- Эксперыментальнае бульбагароднесховішча (1973)[4] і вышыннае сховішча[1].
У іншых гарадах[4]:
- абласная бібліятэка ў Маладзечне (1960)
- рэспубліканскі спартыўны комплекс «Раўбічы» (1974—1980; з архітэктарам С. Неўмывакіным, інжынерам М. Гарадскагодзіным, тэхнолагам Н. Мядзведзевым)[4] і Музей народнага мастацтва[1];
- універмаг у Гомелі[1];
- Клуб-сталовая санаторыі «Беларусь» у Місхоры[1];
- Піянерскі лагер у Анапе[1];
- Помнік «Вызваліцелям Полацка» (1981, са скульптарам Г. Мурамцавым);
- універмаг у Белгарадзе (1980, у сааўтарстве);
- афармленне выставак дасягненняў народнай гаспадаркі Беларусі ў Лейпцыгу (1967), Плоўдзіве (1969), Мінску (1970), Маскве (1977, усе ў аўтарскім калектыве).
- Свята-Троіцкая царква ў Дастоеве (1996)[10]
Распрацаваў архітэктурнае рашэнне прадпрыемстваў грамадскага харчавання для стабільных калектываў, на аснове якога пабудавана і рэканструявана больш 3000 завадскіх, школьных сталовых[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш як 70 публікацый па пытаннях архітэктуры, 6 кніг у т.л. «Сталовыя з лініяй раздачы ежы тыпу „Эфект“» (Мінск, 1974)[5], «Базавыя сталовыя будаўнікам» (Мінск, 1983), «Архітэктура прадпрыемстваў грамадскага харчавання для стабільных калектываў» (Мн: Вышэйшая школа, 1987—189 с.)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з архітэктарам Нінэль Іванаўнай Аладавай, ад якое мае двух сыноў — Вадзіма (нар. 1965) і Андрэя (нар. 25 снежня 1958). Вадзім — мастак, працуе ў Германіі[11], Андрэй — фізік, працуе старшым навуковым супрацоўнікам у ФДБУН «Навукова-тэхналагічны цэнтр мікраэлектронікі і субмікронных гетэраструктур РАН»[12].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1976), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах. Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны», ордэнам Францыска Скарыны (2020)[13], граматай ВС БССР і шасцю медалямі, граматамі Саюза архітэктараў СССР і Беларускага саюза архітэктараў, дыпломамі ВДНГ БССР, медалем ВДНГ СССР, узнагароднымі знакамі Спорткамітэта БССР і Міністэрства адукацыі РБ[9]. Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2010).
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Аладов Вальмен Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж К 70-летию Великой Победы. Война глазами Аладова Архівавана 27 верасня 2017.
- ↑ а б Вальмен — светлый ум. И в восемьдесят лет архитектор Аладов продолжает творить
- ↑ а б в г д е ё т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ а б в г д Аладов Вальмен Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993. С. 574
- ↑ Окнами на Проспект. Дом у цирка: «Жили, как в коммунальной квартире» Архівавана 19 студзеня 2021.
- ↑ Архитектор-новатор, ученый, педагог. Ушел из жизни легендарный белорусский зодчий Вальмен Аладов Архівавана 3 лістапада 2021.
- ↑ а б Аладов Вальмен Николаевич
- ↑ Свята-Троіцкая царква
- ↑ Вадим Аладов. «Люди и манекены» Архівавана 11 снежня 2016.
- ↑ Потенциальная опасность освещения светодиодами для глаз детей и подростков Архівавана 13 красавіка 2021.
- ↑ Ордэны, медалі і ганаровыя званні — узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных галін
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Вальмен Мікалаевіч Аладаў у Вікіцытатніку | |
Вальмен Мікалаевіч Аладаў на Вікісховішчы |
- Аладов Вальмен Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Аладаў Вальмен Мікалаевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Аладаў Вальмен Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Аладаў Вальмен Мікалаевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.
- Аладов Вальмен Николаевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
- Аладов Вальмен Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аладов Вальмен Николаевич Архівавана 16 кастрычніка 2020. (руск.) // Кафедра «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў» БНТУ
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 2 лістапада
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары архітэктуры
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры
- Старшыні Беларускага саюза архітэктараў