Перайсці да зместу

Вітаўтас Пятрас Бложэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітаўтас Пятрас Бложэ
Vytautas Petras Bložė
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Vytautas Naktigonis, vytautas p. iš švendrių
Дата нараджэння 9 лютага 1930(1930-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 2016(2016-12-31) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Прэміі Яцвяжская прэмія (1986)
Нацыянальная прэмія ў вобласці культуры і мастацтва (1991)
Узнагароды

Ві́таўтас Пя́трас Бло́жэ[1] (літ.: Vytautas Petras Bložė; 9 лютага 1930, в. Байсагала, Радзвілішкіскі раён, Літва — 31 снежня 2016) — літоўскі паэт.

Вучыўся ў Кедайнейскай, затым у Шадуваўскай гімназіях. Быў вымушаны зрабіць перапынак у вучобе пасля высылкі бацькоў у Сібір. Працаваў манцёрам, бухгалтарам. У 1949 годзе здаў экзамены на атэстат сталасці ў Каўнасе. Вучыўся ў Вільнюскім педагагічным інстытуце (руская філалогія). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве мастацкай літаратуры (пазней «Вага») (19511956). У 19661981 гадах яго кнігі не друкавалі. З 1975 года жыве ў Друскінінкаі.

Друкуецца з 1949 года. Аўтар паэтычных зборнікаў «Сем касцоў» (1961), «З маўклівай зямлі» (1966), «Кветкі зямлі» (1971), «Поліфаніі» (1981), «Людзі» (1984), «Накцюрны» (1990) і інш. Галоўная тэматыка — дэфармацыя свету другой паловы XX ст. і драматызм жыцця чалавека. На літоўскую мову пераклаў творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Глебкі, А. Куляшова, А. Зарыцкага і іншых беларускіх пісьменнікаў (у кнігах «З беларускай паэзіі», 1952, і «Па Нёману песня плыве», 1958).

На беларускую мову творы Бложэ пераклаў Р. Барадулін (у кнізе «Літоўская савецкая паэзія», т. 2, 1977).

Зноскі