Вінус Уільямс
Нарадзілася |
17 чэрвеня 1980 (44 гады)
|
---|---|
Грамадзянства | ЗША |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 185 см |
Вага | 72,5 кг |
Прафесійная кар’ера | 1994–... |
Вядучая рука | правая (двухручны бэкхэнд) |
Трэнер(ы) | |
Прызавыя грошы | $34,153,187 (3-я за ўвесь час) |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 731–202 (78.35%) |
Тытулы | 49 WTA |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (25 лютага 2002) |
Цяперашні рэйтынг | 7 (20 верасня 2016) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | фінал (2003) |
Францыя | фінал (2002) |
Уімблдан | перамога (2000, 2001, 2005, 2007, 2008) |
ЗША | перамога (2000, 2001) |
Іншыя турніры | |
Фінал WTA | перамога (2008) |
Алімпійскія гульні | Залаты медаль (2000) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 182—33 |
Тытулы | 22 WTA |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (7 чэрвеня 2010) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (2001, 2003, 2009, 2010) |
Францыя | перамога (1999, 2010) |
Уімблдан | перамога (2000, 2002, 2008, 2009, 2012, 2016) |
ЗША | перамога (1999, 2009) |
Іншыя турніры | |
Фінал WTA | паўфінал (2009) |
Алімпійскія гульні |
Залаты медаль (2000) Залаты медаль (2008) Залаты медаль (2012) |
Змяшаны парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 28–7 (80%) |
Тытулы | 2 |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (1998) |
Францыя | перамога (1998) |
Уімблдан | фінал (2006) |
ЗША | чвэрцьфінал (1998) |
Кубак федэрацый | перамога (1999), 21–4 |
Кубак Хопмана | групавы раўнд (2013) |
venuswilliams.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 20 верасня 2016 |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
Тэніс (жанчыны) | ||
Золата | Сідней 2000 | Адзіночны разрад |
Золата | Сідней 2000 | Парны разрад |
Золата | Пекін 2008 | Парны разрад |
Вінус Ібоўн Стар Уільямс (англ.: Venus Ebony Starr Williams; нар. 17 чэрвеня 1980, Лінвуд, Каліфорнія) — амерыканская тэнісістка, пяціразовая пераможца Уімблданскага турніру і двухразовая пераможца US Open у адзіночным разрадзе, алімпійская чэмпіёнка ў адзіночным разрадзе (2000) і трохразовая алімпійская чэмпіёнка ў парным разрадзе разам з малодшай сястрой Серэнай Уільямс (2000, 2008, 2012).
На працягу сваёй кар’еры Вінус на дадзены момант выйграла 49 турніраў у адзіночным разрадзе і 22 — у парным, зарабіўшы ў якасці прызавых больш за 34 мільёнаў долараў ЗША.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Вінус Уільямс атрымала статус прафесіяналкі ў 1994 годзе. У 1997 годзе дасягнула першага ў сваёй кар’еры фіналу турніру Вялікага шлема на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, дзе прайграла Марціне Хінгіс. У 2000 годзе яна стала пераможцай двух турніраў Вялікага шлема (Уімблдан і ЗША), а таксама здабыла два залатыя медалі на Алімпійскіх гульнях у Сіднеі, адзін у адзіночным разрадзе, іншы ў пары з сястрой Серэнай. У 2001 годзе паўтарыла свой леташні поспех.
25 лютага 2002 года Вінус узначаліла рэйтынг найлепшых тэнісістак WTA. Да 2003 года Вінус даходзіла чатыры разы да фіналаў Вялікага шлема, але ў фінале ёй таксама чатыры разы супрацьстаяла сястра Серэна, якой яна прайгравала.
У 2006 годзе Вінус прыняла ўдзел толькі ў шасці турнірах. У Варшаве, а таксама на Ралан Гарос яна дасягнула чвэрцьфіналу, у Рыме — паўфіналу. Выступаючы на турніры ў Люксембургу, гуляючы супраць палячкі Агнешкі Радваньскай, атрымала траўму абодвух запясцяў і праз гэта прапусціла ўсе наступныя турніры года.
У сезоне 2007 года Вінус усё яшчэ праз траўмы прапускала Аўстралійскі чэмпіянат, і толькі 19 лютага прыняла ўдзел у турніры ў Мемфісе, які выйграла, у фінале сустрэўшыся з ізраільцянкай Сарай Пер. У ліпені Вінус прыняла ўдзел ва Уімблданскім турніры, выйграўшы ў Марыі Шарапавай і Аны Іванавіч, у фінале сустрэлася з Марыён Барталі, якую перамагла з лікам 6:4, 6:1.
Вінус Уільямс на Уімблдане падавала з хуткасцю 129 міляў за гадзіну. Яна прызнана ўладальніцай наймацнейшай падачы 2008 года. Гэты рэзультат таксама з’яўляецца абсалютным рэкордам за ўсю гісторыю жаночага тэніса.
Сёмы тытул Вялікага шлема Вінус заваявала на Уімблдане-2008, адолеўшы ў фінале сястру Серэну ў двух сэтах.
Разам з сястрой Вінус яшчэ двойчы выйгравала парныя турніры Алімпіяды — у Пекіне ў 2008 годзе і ў Лондане ў 2012 годзе. На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе яна дадала да гэтых залатых медалёў срэбны — гэтым разам у міксце, дзе яе партнёрам быў Раджыў Рам.
У 2011 годзе Вінус паставілі дыягназ сіндрому Шэгрэна — аўтаімуннага захворвання, якое адбірае ў чалавека энергію, выклікае стому і боль у суставах. Рэзультаты знізіліся, і Вінус выпала з першай сотні рэйтынгу. Аднаўленне пачалося ў 2017-м, калі Вінус вярнулася ў першую дзясятку рэйтынгу. У гэтым годзе яна прайграла фінал чэмпіянату Аўстраліі сястры, фінал Уімблдона Гарбінье Мугурусе, дабралася да паўфіналу чэмпіянату ЗША і фіналу Чэмпіянату WTA, у якім саступіла Караліне Вазняцкі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 680. — ISBN 978-0-942257-70-0
- ↑ http://espn.go.com/tennis/player/results/_/id/403/venus-williams
- ↑ Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 679. — ISBN 978-0-942257-70-0
- ↑ (unspecified title) — ISBN 0-313-33165-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Лос-Анджэлес
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Тэнісісты паводле алфавіта
- Першыя ракеткі свету (жанчыны)
- Тэнісісты ЗША
- Уладальнікі Кубка Федэрацыі (тэніс)
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў жаночым парным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым парным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
- Пераможцы Уімблданскага турніру ў жаночым адзіночным разрадзе
- Пераможцы Уімблданскага турніру ў жаночым парным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым парным разрадзе
- Алімпійскія чэмпіёны па тэнісе
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года