Віла Баргезэ
Віла Баргезэ? | |
---|---|
італ.: Villa Borghese | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | Ландшафтны парк |
Плошча | 80 га |
Дата заснавання | 1605 |
Архітэктар | Фламініа Панцыа |
sovraintendenzaroma.it/i… | |
Размяшчэнне | |
41°54′49″ пн. ш. 12°29′06″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віла Баргезэ (італ.: Villa Borghese) — вялікі ландшафтны парк у прыроднай англійскай манеры ў Рыме, мае некалькі будынкаў, музеяў: Галерэя Баргезэ (Galleria Borghese), якая мае багаты збор твораў мастацтва, сярод якіх нямала сапраўдных шэдэўраў; Нацыянальны музей віла Джулія (Museo Nazionale Villa Giulia), які мае найбуйнейшую калекцыю этрускага мастацтва, і Нацыянальная галерэя сучаснага мастацтва (Galleria Nazionale d’Arte Moderna), якая дае ўяўленне аб усіх асноўных мастацкіх плынях пачынаючы з XIX ст. у парку таксама размешчаны атракцыёны. Гэта трэці па велічыні грамадскі парк у Рыме (80 гектараў ці 148 акраў) пасля парку Віла Дорыа Памфілі і Вілы Ада.
Калісьці землі ў гэтым раёне належалі сямейству Баргезэ, і ў XVII ст. Кардынал Шыпіёнэ Баргезэ, пляменнік Папы Паўла V і заступнік Берніні стварыў на месцы былых вінаграднікаў парк. У XIX ст. вялікая частка парку была аформлена ў англійскім стылі. Напачатку XX стагоддзя (1903) ён быў набыты дзяржавай і перададзены ў дарунак гораду. У Вілу Баргезэ вядуць Іспанскія прыступкі, другі ўваход знаходзіцца з боку плошчы Попала.
Да 1807 года на віле захоўвалася скульптура Баргезскі барэц.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Вадзяны гадзіннік у віле Баргезэ
-
Помнік Гогалю
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віла Баргезэ — інфармацыя пра гісторыю парку Архівавана 29 жніўня 2008.
- The Villa Borghese in 1807: a 3D reconstruction of the decorated facades Архівавана 14 верасня 2019. (фр.) (англ.)