Вікіпедыя:Значнасць
Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Сцісла: Аб’ект або тэма меркавана значныя, калі досыць падрабязна асветлены незалежнымі аўтарытэтнымі крыніцамі. |
Вікіпедыя — энцыклапедыя, то-бок сістэмазаваны агляд усіх галін чалавечых ведаў. Традыцыйна лічаць, што энцыклапедычнага апісання вартыя не ўсе аб’екты і тэмы, а толькі найболей значныя, якія чымсьці істотна вылучаюцца з агульнага шэрагу[1]. Паняцце значнасці ўзаемазвязана з паняццямі важнасці і вядомасці, але не эквівалентна ім.
У Вікіпедыі тэму або аб’ект артыкула лічаць меркавана значнымі, то-бок вартымі асобнага артыкула, калі яны задавальняюць прыведзенаму ніжэй агульнаму крытэрыю значнасці або аднаму з прыватных крытэрыяў значнасці.
Правілы і рэкамендацыі пра значнасць дазваляюць вырашыць, ці дастаткова значная тэма, каб напісаць пра яе асобны артыкул, але не датычаць непасрэдна зместу артыкулаў. Правілы, якія рэгулююць змест артыкулаў: Нейтральны пункт гледжання, Правяраемасць, Не ўласным даследаванням, Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.
Агульны крытэрый значнасці
[правіць зыходнік]- «меркавана» значыць, што адпаведнасць пададзенай фармулёўцы не гарантуе значнасці, а толькі мяркуе яе наяўнасць. Супольнасць можа прыйсці да кансэнсусу, што артыкул па гэтай тэме, нягледзячы на наяўнасць крыніц, усё ж не падыходзіць для энцыклапедыі (напрыклад, з прычыны яе неадпаведнасці правілу (рэкамендацыі) Чым не з’яўляецца Вікіпедыя)[2]. З іншага боку, супольнасць можа прыйсці да кансэнсусу, што артыкул па гэтай тэме, нягледзячы на адсутнасць незалежных крыніц, усё ж падыходзіць для энцыклапедыі.
- «досыць падрабязна» значыць, што тэма асвятляецца крыніцамі непасрэдна, у аб’ёме, дастатковым для таго, каб неабходная для энцыклапедычных мэт інфармацыя здабывалася з крыніц без правядзення уласных даследаванняў. Простых згадак у крыніцах недастаткова, каб абгрунтаваць значнасць, але асобныя крыніцы не абавязкова павінны даваць вычарпальную інфармацыю па гэтай тэме або быць прысвечанымі толькі гэтай тэме і ніякай іншай[3].
- «у незалежных аўтарытэтных крыніцах» значыць, што крыніца публікацыі не мае матэрыяльных або іншых інтарэсаў, звязаных з аб’ектам артыкула. Абгрунтаваннем значнасці не могуць быць рэкламныя матэрыялы, прэс-рэлізы, самастойна выдадзеныя крыніцы пра разгляданую тэму, аўтабіяграфіі і падобнае.[4]
- «у незалежных аўтарытэтных крыніцах» значыць, што выкладзеныя ў ім факты прайшлі рэдактарскую праверку (гл. Аўтарытэтныя крыніцы). Крыніцамі могуць быць працы, апублікаваныя на любых носьбітах. Добры паказчык значнасці — даступнасць другасных крыніц[5].
- «у незалежных аўтарытэтных крыніцах»[6] — для Вікіпедыі вызначальныя другасныя і трацічныя крыніцы, менавіта яны даюць найболей аб’ектыўныя доказы значнасці. Пажадана наяўнасць некалькіх незалежных крыніц[7].
Тэма або аб’ект, якія прызнаны адпаведнымі гэтаму крытэрыю паводле кансэнсусу супольнасці, звычайна, значныя; ім можа быць прысвечана асобны артыкул энцыклапедыі. Правяральная інфармацыя пра тэмы або аб’ектах, не адпаведных гэтаму крытэрыю, можа быць уключана ва ўжо існыя артыкулы.
Значнасць патрабуе аб’ектыўных доказаў
[правіць зыходнік]Пры рашэнні пытання пра значнасць артыкула галоўным з’яўляецца патрабаванне прадстаўлення аб’ектыўных доказаў адпаведнасці крытэрыям значнасці. Падрабязнае асвятленне ў аўтарытэтных крыніцах, прызнанне ў прафесійным асяроддзі, іншыя фактары, пералічаныя ў крытэрыях значнасці для пэўных тэм, з’яўляюцца такім доказам.
Варта памятаць, што адсутнасць у нейкі момант у артыкуле спасылак на аўтарытэтныя другасныя крыніцы яшчэ не значыць, што тэма артыкула нязначная.
Вікіпедыя — не месца для навінавых рэпартажаў. Для асвятлення бягучых падзей быў створаны праект Вікінавіны. Для абгрунтавання значнасці патрабуецца большае, чым кароткі воплеск цікавасці сродкаў масавай інфармацыі да падзеі ці з’явы грамадскага жыцця. Адпаведна, у тых выпадках, калі з’яўленне аўтарытэтных крыніц па той ці іншай тэме мае эпізадычны ці спарадычны характар, неабходна або прадэманстраваць падрабязны разгляд прадмета артыкула ў высакаякасных аналітычных матэрыялах (гэта значыць створаных кампетэнтнымі экспертамі ў адпаведнай вобласці ці з прыцягненнем такіх), або паказаць неаднаразовае згадванне ў якасці тыповага прыкладу прадмета артыкула ў аўтарытэтных крыніцах па-за межамі кароткачасовага воплеска цікавасці да яго.
Артыкулы, якія не задавальняюць крытэрыям значнасці
[правіць зыходнік]Хоць ва ўсіх артыкулах павінна быць паказана значнасць іх тэм, а артыкулы па тэмах, якія не задавальняюць крытэрыям значнасці, звычайна выдаляюцца, важна ўлічваць не толькі бягучы стан артыкула, але і патэнцыял яго развіцця. Калі абмяркоўваецца выдаленне ці аб’яднанне артыкулаў па прычыне іх нязначнасці, абмяркоўвацца павінна не толькі пытанне, ці паказана значнасць тэмы ў артыкуле, але і пытанне імавернасці таго, што значнасць можа быць паказана. Калі знайсці незалежныя крыніцы ўяўляецца магчымым, выдаленне па прычыне нязначнасці не павінна вырабляцца, пакуль не будзе прызнана, што актыўныя высілкі па пошуку гэтых крыніц не далі ніякіх вынікаў. Для артыкулаў з невыразнай значнасцю выдаленне павінна быць апошняй мерай.
Калі ў артыкуле не можа быць паказана досыць крыніц для дэманстрацыі значнасці тэмы артыкула, паспрабуйце знайсці гэтыя крыніцы ці:
- папытаеце ў стваральніка артыкула ці эксперта па тэме артыкула[8] рады, дзе можна знайсці крыніцы.
- адзначце артыкул шаблонам {{значнасць}}, каб папярэдзіць іншых удзельнікаў Вікіпедыі пра праблему.
- паспрабуйце звярнуцца да ўдзельнікаў адпаведных вікіпраектаў; магчыма, яны змогуць знайсці крыніцы, недаступныя ў Інтэрнэце.
Калі крыніцы, якім могуць падысці, не знойдуцца, разгледзіце магчымасць дадання гэтага зместу ў артыкул агульнейшай тэматыкі (у тым ліку, праз працэдуру аб’яднання артыкулаў)[9], іначай артыкул прыйдзецца выдаліць. Шмат прыкладаў, калі прапановы пра выдаленне артыкула былі адхілены як неадэкватныя. Перш чым выдаляць артыкул, варта пільна правярыць ці можна знайсці крыніцы, якія пацвярджаюць яго значнасць.
- калі артыкул трапляе пад адзін з крытэрыяў хуткага выдалення, варта пазначыць яго адпаведным шаблонам.
- іначай варта выставіць артыкул на абмеркаванне выдалення, гэта працэдура апісана на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення.
Значнасць не губляецца з часам
[правіць зыходнік]У Вікіпедыю можна ўключаць артыкулы пра тэмы, якія значныя цяпер або былі значнымі ў мінулым. Калі тэма артыкула задавальняе агульнаму крытэрыю значнасці, няма патрэбы паказваць бесперапыннасць і актуальнасць цікавасці да гэтай тэмы. Тэмы, значнасць якіх пакуль не відавочная, з часам, пасля з’яўлення новых крыніц па гэтай тэме, могуць быць прызнаны значнымі. Тым не менш, аргументацыя значнасці артыкулаў не павінна засноўвацца на заяве, што тэма можа атрымаць дадатковае асвятленне ў будучыні.
Значнасць датычыцца тэм артыкулаў, а не іх зместу
[правіць зыходнік]- Гл. таксама: Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання
Правілы і рэкамендацыі пра значнасць дазваляюць вырашыць, ці з’яўляецца тэма досыць значнай, каб прысвяціць ёй асобны артыкул. Яны ў пераважнай большасці выпадкаў прама не датычацца зместу артыкулаў. Магчымасць уключэння асобных частак і фактаў у артыкул рэгулюецца іншымі правіламі і рэкамендацыямі, у пр��ватнасці: пра правяральнасць, пра выкарыстанне аўтарытэтных крыніц, пра тое, чым не з’яўляецца Вікіпедыя і іншымі.
У той жа час неабходна ўлічваць патрабаванні нейтральнасці артыкулаў і непажаданасці празмерна аб’ёмнага асвятлення малаважных дэталяў, датычных тэмы ці прадмета артыкула. Аўтары павінны імкнуцца да таго, каб падрабязнасць апісання адпавядала важнасці дадзенага аспекту тэмы.
Тым не менш, паняцце значнасці закранае і змест артыкула, неабходна ўзважваць кожны аспект артыкула ў адпаведнасці з яго значнасцю ў асвятленні дадзенай тэмы. Звяртайце ўвагу на магчымыя парушэнні нейтральнасці: празмерна аб’ёмнае асвятленне малаважных падрабязнасцяў, нераўнамернае апісанне частак артыкула, неабгрунтаванае вылучэнне асобных аспектаў размяшчэннем у артыкуле, супастаўленнем сцвярджэнняў.
Прыватныя крытэрыі значнасці
[правіць зыходнік]Астранамічныя аб’екты
[правіць зыходнік]Значнасць маюць усе сузор’і, аб’екты Каталога Месье, Новага агульнага каталога, Індэкснага каталога (галактыкі, туманнасці і групы зорак). Значнымі ёсць усе зоркі да 6-й бачнай зорнай велічыні, планеты Сонечнай сістэмы і іх спадарожнікі, карлікавыя планеты, вялікія каметы, першыя 37 астэроідаў, якія маюць астранамічныя знакі.
Краіны і тэрыторыі
[правіць зыходнік]Значнасць маюць усе краіны і іх адміністрацыйныя адзінкі.
Населеныя пункты
[правіць зыходнік]Кожны існуючы населены пункт ёсць значны.
Жывыя арганізмы
[правіць зыходнік]Кожны від жывых арганізмаў ёсць значны. Значнымі з’яўляюцца і ўсе асноўныя таксоны больш высокіх рангаў.
Няслушныя крытэрыі
[правіць зыходнік]Варта пазбягаць крытэрыяў ацэнкі значнасці паводле статыстыкі пошукавых сістэм або паводле колькасці знойдзеных у сеціве выяў.
Зноскі
[правіць зыходнік]- ↑ Звярніце ўвагу, гэта фраза не замена або дадатак да крытэрыяў значнасці ў Вікіпедыі, выкладзеным ніжэй, а даецца толькі для ілюстрацыі агульнага паняцця.
- ↑ Больш таго, не заўсёды асвятленне ў пэўных крыніцах будзе доказам значнасці для стварэння артыкула ў энцыклапедыі; напрыклад, базы даных, рэклама, калонкі аб’яў або кароткія навінавыя паведамленні не абавязкова будуць доказам значнасці, нягледзячы на іх публікацыю ў надзейных крыніцах.
- ↑ Прыклады: кнігі па IBM Собеля на 364 старонках і Блака на 528 старонках відавочна маюць дастатковы аб’ём. Згадка Уолк��рам у біяграфіі Біла Клінтана групы «Тры сляпыя мышкі», адной фразай (Martin Walker (1992-01-06). «Tough love child of Kennedy», The Guardian), не дастатковая для абгрунтавання значнасці.
- ↑ Працы, апублікаваныя самім аўтарам артыкула або звязанымі з ім асобамі, рэдка сведчаць пра цікавасць да гэтага аб’екта астатняга свету (гл. таксама Вікіпедыя:Канфлікт інтарэсаў).
- ↑ Самарэклама, аўтабіяграфія ці рэклама прадукцыі не могуць быць асновай для напісання энцыклапедычнага артыкула. Публікацыі павінны быць напісаны незалежным іншым аўтарам. Паказчык значнасці гэта рашэнне пра тое, што аб’ект варты ўвагі, прынятае людзьмі, якія не звязаны з аб’ектам сваёй публікацыі непасрэдна (а таксама з яго вытворцам, стваральнікам, аўтарам, вынаходнікам або прадаўцом), і гэтыя людзі палічылі яго настолькі значным, што з уласнай ініцыятывы напісалі пра яго нетрывіяльныя працы. У адваротным выпадку хто-небудзь мог бы надаць значнасць аб’екту свайго артыкула, проста распаўсюджванне інфармацыі пра яго па-за Вікіпедыяй, а існаванне паняцця «значнасць» такім чынам страціла б сэнс. Акрамя таго, крыніцы павінны быць нейтральнымі, каб гарантаваць нейтральнасць артыкула; самарэклама, відавочна, не нейтральная, а ўласныя публікацыі ў іншых крыніцах нярэдка прадузятыя, хай нават і ненаўмысна (пра нейтральнасць у падобных крыніцах гл. правіла Вікіпедыя:Аўтабіяграфіі і Вікіпедыя:Канфлікт інтарэсаў). Нават не рэкламныя ўласныя публікацыі, якія часам бываюць, не служаць доказам значнасці, бо не яны характарызуюць тую ўвагу, якую прыцягвае аб’ект артыкула ў астатнім свеце.
- ↑ Пад крыніцамі маюцца на ўвазе газеты, кнігі, у тым ліку электронныя, часопісы, матэрыялы радыё- і тэлеперадач, урадавыя дакументы, навуковыя часопісы і т. д. Калі крыніца толькі адна, варта праверыць яе нейтральнасць, пэўнасць пададзенай інфармацыі і наяўнасць дастатковай колькасці дэталяў, каб артыкул быў зразумелым.
- ↑ Аб’ект артыкула, пра які ёсць толькі адна крыніца, можна ўключыць у артыкул з шырэйшым зместам. Простая перадача зместу адзінай крыніцы рознымі выданнямі або паўтор рознымі навінавымі агенцтвамі не заўсёды значыць, што крыніц больш за адну. Публікацыі ў некалькіх часопісах, якія выдаюцца ў адным геаграфічным рэгіёне, таксама не заўсёды значаць, што крыніц некалькі, асабліва калі аўтары публікацый самі грунтаваліся на адных крыніцах і проста перапісваюць адзін аднаго. Пэўна не ёсць незалежнымі аднолькавыя публікацыі ў розных часопісах, якія выдаюцца ў адным геаграфічным рэгіёне, заснаваныя на даных аднаго і таго ж інфармацыйнага агенцтва.
- ↑ Часам атрымаць матэрыял з незалежнай крыніцы можна, звярнуўшыся непасрэдна да асобы, чыю біяграфію апісвае артыкул, ці да прадстаўніка арганізацыі, якой ён прысвечаны. Вядома, пры гэтым варта ўважліва ацэньваць незалежнасць такіх крыніц. Акрамя таго, Вікіпедыя можа мець адмысловы праект, які мае тое ці іншае стаўленне да тэмы артыкула, туды таксама можна звярнуцца за дапамогай.
- ↑ Напрыклад, артыкулы пра герояў мастацкай літаратуры можна аб’яднаць у адзін артыкул пра ўсіх герояў пэўнага твора або аўтара; артыкулы пра школы могуць стаць часткамі артыкулаў пра гарады або рэгіёны, дзе яны знаходзяцца; сваякі вядомых асоб — апісаны ў адной частцы артыкула пра самога вядомага чалавека; артыкулы пра людзей, характэрных толькі тым, што асацыююцца з нейкай групай або падзеяй, можна сумясціць з артыкулам пра ўсю групу або падзею.