Віктар Францавіч Пранюк
Віктар Францавіч Пранюк | |
---|---|
Нараджэнне |
30 красавіка 1973 (51 год) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Віктар Францавіч Пранюк (нар. 30 красавіка 1973, Пескі, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі настаўнік і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, настаўнік фізікі і інфарматыкі.
Працаваў настаўнікам фізікі і інфарматыкі агульнаадукацыйнай школы № 11, дырэктарам агульнаадукацыйнай школы № 3 горада Ліды. Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Агульнаадукацыйны ліцэй № 1 г. Ліда».
З 2012 года па 2019 год займаў пасаду намесніка старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта. Са студзеня 2020 года — намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[1].
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[2].
У час палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі падтрымаў рэжым Лукашэнкі. У канцы жніўня 2020 года Пранюк быў у гродзенскім гарвыканкаме на перамовах пратэстоўцаў з прадстаўнікамі мясцовай улады. У 2021 годзе, падчас міграцыйнага крызісу на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, Пранюк даводзіў экспертам Еўракамісіі, што ўлады добра абыходзяцца з замежнікамі ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі»[3].
У сакавіку 2021 года быў ініцыятарам палітычнай крымінальнай справы супраць мастака Алеся Пушкіна, які быў асуджаны і ў 2023 годзе загінуў у турме[3].
У 2022 годзе стаў кіраўніком абласной арганізацыі «Белая Русь».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4], Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[5].
Зноскі
- ↑ Пранюк Віктар Францавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
- ↑ Пранюк Виктор Францевич Архівавана 21 кастрычніка 2020.
- ↑ а б «Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака . nashaniva.com (12 ліпеня 2023).
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
- ↑ Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 23 снежня 2020.
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Лідскім раёне
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта