Віктар Мікалаевіч Чачын
Віктар Мікалаевіч Чачын | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 студзеня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 1994 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | машынабудаванне, апрацоўка матэрыялаў |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Ві́ктар Мікала́евіч Ча́чын (25 студзеня 1930, г. Гомель, Гомельская вобласць, СССР — 6 чэрвеня 1994, г. Мінск) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, дэпутат Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў працоўных, сакратар парткама АН БССР, член райкама партыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Віктар Мікалаевіч Чачын нарадзіўся ў Гомелі 25 студзеня 1930 года.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1952 годзе. Адразу па заканчэнні быў накіраваны на працу ў Оршу на завод швейных машын, дзе працаваў да 1955 года спачатку майстрам, а затым намеснікам начальніка цэха.
З 1958 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР. У 1960 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1962 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1970 па 1983 гады Віктар Чачын — дырэктар інстытута і адначасова (з 1969 года) загадчык лабараторыі фізіка-хімічнай механікі. Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР пад кіраўн��цтвам Віктара Чачына за кароткі тэрмін дамогся карэннай перабудовы ў працы і дасягнуў значных поспехаў па ўкараненню навукова-тэхнічных распрацова�� у вытворчасць, якія дазволілі атрымаць вялікі эканамічны эфект.
У 1973 годзе Віктар Чачын паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю. У 1974 годзе за буйны ўклад у развіццё навукі ў рэспубліцы, укараненне навуковых даследаванняў у вытворчасць Віктар Чачын быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У 1980 годзе В. М. Чачын абіраецца акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1983 годзе яму прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР».
У 1983—1994 гадах рэктар Беларускага політэхнічнага інстытута (з 1991 года — Беларуская політэхнічная акадэмія, цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт).
У 1994 годзе Віктар Мікалаевіч Чачын памёр. Пахаваны на Усходніх могілках горада Мінска.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны кірунак навуковай дзейнасці Віктара Чачына — апрацоўка машынабудаўнічых матэрыялаў. Даследаванні вучонага ў першую чаргу звязаны з выкарыстаннем канцэнтраваных патокаў энергіі, такіх як электрычны разрад у вадкасці і энергія сціснутага газу. У ходзе сваіх даследаванняў Віктар Чачын распрацаваў методыку разліку універсальных камер[1]; выявіў заканамернасці пластычнага дэфармавання металаў пры нагружэнні; распрацаваў аптымальныя тэхналагічныя рэжымы апрацоўкі матэрыялаў у залежнасці ад умоў эфектыўнага выкарыстання ўдарных хваляў, гідрапатоку і квазістатычнага ціску. Таксама, Віктар Чачын даследаваў працэсы вібрацыйнага шліфавання і метады абразіўнай апрацоўкі ў актыўных асяроддзях. Новыя тэхналагічныя працэсы, даследаваныя і ўкаранёныя ў вытворчасць пры ўдзеле Віктара Чачына, забяспечвалі высокую прадукцыйнасць, зніжэнне працаёмкасці работ, дазвалялі скараціць ручную працу высокакваліфікаваных рабочых.
Віктарам Чачыным апублікавана больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі. Таксама ён з’яўляецца аўтарам 16 вынаходак, некаторыя з іх запатэнтаваныя. Вялікую працу Віктар Чачын праводзіў па падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў, пад яго кіраўніцтвам абаронены больш за 10 кандыдацкіх дысертацый.
Віктар Чачын з’яўляўся намеснікам старшыні секцыі па выкарыстанні імпульсных нагрузак у тэхналогіі машынабудавання Дзяржаўнага Камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы, актыўна ўдзельнічаў у працы навуковых саветаў і рэдакцыйных калегій.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР за даследаванне электраімпульснай апрацоўкі матэрыялаў, распрацоўку комплексу прагрэсіўных тэхналогій, стварэнне спецыялізаванага абсталявання і ўкараненне на заводах машынабудавання.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1986), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979), медалём.
Зноскі
- ↑ Універсальныя камеры — гэта вакуумныя камеры, якія прызначаны для апрацоўкі вырабаў любой формы і габарытаў у межах габарытаў камеры, выкарыстоўваюцца як правіла ў адзінкавай і дробнасерыйнай вытворчасці і выпускаюцца ў адпаведнасці з прынятымі параметрычнымі радамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Весці АН БССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук. 1979. № 4.
- Чачын Віктар Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 758. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- К. И. Баландин. Чачин Виктор Николаевич – ректор БПИ – БГПА в 1983 – 1994 гг. // Биографии ректоров БПИ — БГПА — БНТУ (руск.). — Минск: БНТУ, 2018. — С. 13. — 15 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Мікалаевіч Чачын на сайце НАНБ
- Віктар Мікалаевіч Чачын у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Гісторыя БНТУ
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі БНТУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Машынабудаўнікі СССР
- Машынабудаўнікі Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Рэктары БНТУ
- Члены КПСС