Віктар Кардовіч
Віктар Кардовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня (5 лютага) 1904 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 5 чэрвеня 1982 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, грамадскі дзеяч, гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Віктар Кардовіч (польск.: Wiktor Kordowicz; 23 студзеня (5 лютага) 1904, в. Астровік, Холмскі павет, цяпер Польшча — 5 чэрвеня 1982) — польскі педагог, грамадскі дзеяч, гісторык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Люблінскую настаўніцкую семінарыю (1925), гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1939). Працаваў настаўнікам у сярэдніх школах у Ражанцы (Лідскі павет), Лідзе, Вільні, у Віленскай настаўніцкай семінарыі. 3 1925 дзеяч Саюза вясковай моладзі ў Навагрудку і Саюза вясковай вучнёўскай моладзі ў Вільні (папярэднічалі стварэнню ў 1928 саюза «Віцы»). Падчас нацысцкай акупацыі Вільні ўдзельнік польскага падполля. Пасля вызвалення настаўнік у Віленскай польскай гімназіі. 3 1948 у Польшчы. Працаваў у Варшаўскім ліцэі імя Стафана Баторыя, у Варшаўскім гістарычным музеі, у Музеі гісторыі польскага рэвалюцыйнага руху, на кіраўнічых пасадах Аб’яднанай сялянскай партыі і інш.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па гісторыі асветніцкай і педагагічнай д��мкі, грамадска-палітычнага руху XIX — пачатку XX стагоддзяў, у т. л. кнігі «Канстанцін Каліноўскі: Польская рэвалюцыйная дэмакратыя ў студзеньскім паўстанні ў Літве і Беларусі» (1955).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Konstanty Kalinowski : rewolucyjna demokracja polska w powstaniu styczniowym na Litwie i Białorusi / Wiktor Kordowicz. ― Warszawa, 1955.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]