Віктар Аляксандравіч Жыгар
Віктар Аляксандравіч Жыгар | |
---|---|
Нараджэнне |
6 верасня 1954 (70 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Віктар Аляксандравіч Жыгар (нар. 6 верасня 1954, в. Слабада Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут (інжынер-электрык), Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).
Пасля заканчэння Канатопскага індустрыяльна-педагагічнага тэхнікума працаваў інжынерам-канструктарам, намеснікам галоўнага канструктара, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам, дырэктарам Гомельскага завода «Электраапаратура».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Быў членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва па мытнаму рэгуляванню і пагранічнай палітыцы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].
Зноскі
- ↑ Жигарь Виктор Александрович Архівавана 17 верасня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 6 верасня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі БНТУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Інжынеры Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання