Перайсці да зместу

Віктар Іванавіч Шэмпель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іванавіч Шэмпель
Дата нараджэння 6 лютага 1908(1908-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1975(1975-08-23) (67 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера аграхімія
Месца працы Беларускі НДІ земляробства
Навуковае званне акадэмік НАНБ, акадэмік АСГН БССР
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аскар Карлавіч Кедраў-Зіхман
Вядомы як аграхімік
Узнагароды Ордэн Леніна  — 1966Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1971
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1949Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1958Ордэн «Знак Пашаны»  — 1944

Віктар Іванавіч Шэмпель (6 лютага 1908, Мінск — 23 жніўня 1975) — беларускі аграхімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1950; член-карэспандэнт з 1940), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). 

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). З 1933 г. у Інстытуце аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР (з 1937 г. Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі): загадчык аддзела (1936—1940), намеснік дырэктара (1940—1941). У 1942—1946 гг. вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, з 1946 г. дырэктар Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, з 1949 г. рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1952—1973 гг. дырэктар Беларускага НДІ земляробства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (да 1956 г. Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР). У 1973—1975 гг. загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1957—1959 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства, меліярацыі і раслінаводства, у 1959—1961 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства і раслінаводства Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.

Навуковы і практычны ўклад

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы прысвечаны пытанням вапнавання кіслых дзярнова-падзолістых глеб (у прыватнасці, суадносінам паміж кальцыем і магніем у глебавым паглынальным комплексе), эфектыўнага выкарыстання мінеральных і арганічных угнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры, асновах сістэмы угнаенняў у севазваротах з пасевамі шматгадовых траў. На падставе даследаванняў ролі магнію паказаў мэтазгоднасць выкарыстання для вапнавання мукі, зробленай з даламітаў радовічша Гралева. Аўтар больш за 80 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Действие извести и известково-магнезиальных смесей на урожайность овса и гороха, на динамику почвенных процессов и на поступление зольных элементов в растение. 1934.
  • Значение кальция и магния при известковании целинных почв. Минск, 1939.
  • Роль калийных удобрений в повышении урожайности сельскохозяйственныъх культур на почвах БССР. Минск, 1953.
  • Роль калийных удобрений в повышении плодородия кислых суглинистых дерново-подзолистых почв БССР (совм. с К. Т. Старовойтовым) // Влияние длительного применения удобрений на плодородие почвы и продуктивность севооборотов. М., 1960.
  • Влияние систем удобрения на урожайность сельскохозяйственных культур, использование растениями калия и количество его в почве. 1974.

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966), ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1958), «Знак Пашаны» (1944).

Зноскі

  • Шэмпель Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 31. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Шэмпель Віктар Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 776. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Выдающийся агрохимик Беларуси : брошюра / Авт.: В. М. Лившиц, А. Р. Цыганов, М. А. Кадыров.- Горки: изд-во БГСХА. 2003. — 31 с. (руск.)