Вестник Европы (1866—1918)
«Вестник Европы» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
руск.: Вестник Европы |
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Mikhail Stasyulevich[d] |
Выдавец | М. М. Стасюлевіч |
Краіна | Расійская імперыя |
Рэдактар | Mikhail Stasyulevich[d][1] і Dmitry Ovsyaniko-Kulikovsky[d][1] |
Галоўны рэдактар | М. М. Стасюлевіч |
Заснавана | 1866[1] |
Спыненне публікацый | 1918[1] |
Тэматыка | літаратурны, навуковы і палітычны часопіс |
Мова | руская |
Перыядычнасць | штомесячнік |
Аб’ём | 25 друк. арк. |
Галоўны офіс | Санкт-Пецярбург |
Тыраж | 15 000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Вестник Европы» (Вѣстникъ Европы) — рускі літаратурна-палітычны штомесячнік умерана ліберальнай арыентацыі, які выпускаўся з 1866 па 1918 год у Санкт-Пецярбургу (працягваў традыцыю аднайменнага часопіса, заснаванага ў 1802 годзе М. М. Карамзіным). Да 1868 года выходзіў 4 разы на год, з 1869 года — штомесяц. Рэдактар-выдавец М. М. Стасюлевіч (з 1866 па 1908 год). У часопісе пераважная ўвага надавалася гісторыі і палітыцы.
Друкаваў навуковыя працы, публіцыстыку, літаратурныя творы, палітычныя агляды, замежную хроніку. Выступаў за паслядоўнае рэфармаванне ўсіх бакоў жыцця Расійскай імперыі, інфармаваў пра правядзенне судовай, земскай, школьнай рэформ на месцах, у т.л. ў Беларусі. Абараняў правы народаў Расіі на свабоднае культурнае развіццё. Змясціў шэраг матэрыялаў па гісторыі, этнаграфіі і літаратуры Беларусі. У апошняе дзесяцігоддзе існавання аддаваў перавагу праграмам акцябрыстаў і кадэтаў[2].
У часопісе друкаваліся некаторыя вядомыя навукоўцы і публіцысты: К. А. Ціміразеў, І. М. Сечанаў, В. Ю. Скалон, І. І. Мечнікаў, С. М. Салаўёў, К. Д. Кавелін, А. Ф. Коні, Я. К. Рап, А. М. Весялоўскі, А. П. Голубеў, А. М. Пыпін, Д. М. Аўсяніка-Кулікоўскі, Ф. Ф. Зялінскі, К. Я. Вараб’ёў, Ф. Ф. Мартэнс, У. Ф. Дзеружынскі, К. К. Арсеньеў, А. С. Хаханаў і іншыя.
У літаратурным аддзеле друкаваліся І. С. Тургенеў, І. А. Ганчароў, А. М. Астроўскі, А. А. Ціханаў, П. Д. Бабарыкін, В. С. Салаўёў; у 1880-я гады — М. Я. Салтыкоў-Шчадрын, у 1900—1910-я гады — І. А. Бунін, Максім Горкі. З 1875 па 1880 год у часопісе публікавалася карэспандэнцыя французскага пісьменніка Эміля Заля[3].
Друкавалася таксама артыкулы па фінансава-эканамічных пытаннях і публіцыстыка Р. Б. Іоласа, А. Ф. Жохава, А. У. Жыркевіча, П. Х. Шванебаха.
Зноскі
- ↑ а б в г Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ «Вестник Европы» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
- ↑ Пузиков, с. 95-97
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Вестник Европы» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
- Вестник Европы // Русская периодическая печать (1702—1894): Справочник / Под ред. А. Г. Дементьева, А. В. Западова, М. С. Черепахова. — М. : Гос. изд-во политический литературы, 1959. — С. 470—472. — 835 с.
- Мазаев М. Н. Вестник // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Пузиков А. Золя. — М.: Молодая гвардия, 1969. — (Жизнь замечательных людей).
- Отечественные записки // Краткая литературная энциклопедия в 9 тт. Т. 1. — М.: Советская энциклопедия, 1962.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вестник Европы (1866—1918)