Веніямін Блажэнны
Веніямін Блажэнны | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 ліпеня 1999 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | руская |
Веніямін Блажэнны, сапр. Веніямін Міхайлавіч Айзенштат (нар. 15 кастрычніка 1921, Копысь — 31 ліпеня 1999, Мінск) — рускамоўны мінскі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пераезду сям’і вучыўся ў школах Віцебска. У 1941 годзе пасля першага курса Віцебскага настаўніцкага інстытута апынуўся ў эвакуацыі ў Багародску Горкаўскай вобласці, куды з Віцебска была эвакуіравана шчацінна-шчотачная фабрыка, на якой працаваў бацька паэта. Быў прызнаны нягодным для вайсковай службы і таму працаваў настаўнікам гісторыі ў няпоўных сярэдніх школах Белгародскага, Кітоўскага і Сямёнаўскага раёнаў.
У 1946 годзе вярнуўся ў Беларусь, жыў у Мінску, працаваў пераплётчыкам, чарцёжнікам, мастаком камбіната бытавых паслуг. Так як сам быў прызнаны інвалідам 2 групы, працаваў фатографам-лабарантам у арцелі інвалідаў імя Кірава. Працаваў карэктарам машынапіснага цэха. У 1975 годзе звольніўся з працы па стане здароўя. З 1981 года — пенсіянер па старасці.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1940 года. Першыя вершы датуюцца 1943 годам; першая публікацыя ў 1982 годзе, а першая кніга выйшла ў 1990 годзе. Вершы змяшчалі як мінскія, так і маскоўскія, рыжскія перыядычныя выданні: «Новый мир», «Знамя», «Звезда», «Нёман», «Даугава», «Кризис цивилизации», альманах «Петрополь».
Паэзія Блажэннага ўжо ў пачатку 1990-х гадоў прыцягнула да сябе найбольшую ўвагу сваёй рэлігійнай завостранасцю. Яго лірычны суб’ект разлютавана папракае Бога за пакуты слабых і нявінных (не толькі людзей, але і жывёл). Аўтар дзвюх паэтычных кніжак: «Возвращение к душе» (Масква, 1990), «Слух сердца» (Мінск, 1990).
Нягледзячы на няўдзел у літаратурным жыцці Беларусі (толькі за некалькі месяцаў да смерці Блажэнны быў запрошаны ў рэдакцыйны савет часопіса «Няміга літаратурная»), Веніямін Блажэнны стаў у 1990-я гады цэнтральнай фігурай[крыніца?] у рускай паэзіі Беларусі, аказаўшы ўплыў на шэраг аўтараў[крыніца?].
Веніямін Айзенштат вёў цесную перапіску з Пастэрнакам, Таркоўскім і іншымі вядомымі дзеячамі культуры, якія даволі высока ацэньвалі творчасць паэта[крыніца?].
Некаторыя яго творы выйшлі пасля яго смерці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Артханов, Г. Поэт, беседовавший с Богом: записки о Вениамине Блаженном / Г. Артханов // Новая Немига литературная. — 2012. — № 3. — С. 136—148.
- Веніямін Айзенштадт (Веніямін Блажэнны), паэт // Літаратура і мастацтва. — 1999. — 6 жн. — С. 15.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Копысі
- Памерлі 31 ліпеня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Рускамоўныя паэты
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі