Васіль Уладзіміравіч Івашын
Васіль Уладзіміравіч Івашын | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 2009[1] (96 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, літаратуразнавец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства, беларуская літаратура[2] і subject didactics[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1965) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Васіль Уладзіміравіч Іва́шын[3] (9 мая 1913, в. Ляхавічы, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 6 лістапада 2009) — літаратуразнавец, педагог. Акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1967), доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973). Замежны член Расійскай акадэміі адукацыі (1999)[4]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1938 годзе. У 1938—1941 гадах выкладчык Віцебскага педагагічнага вучылішча. З 1946 года ў Інстытуце літаратуры АН БССР, у 1967—1978 гадах — дырэктар НДІ педагогікі Міністэрства адукацыі БССР (Нацыянальны інстытут адукацыі). З 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1995 па 2007 год — галоўны навуковы супрацоўніка Нацыянальнага інстытута адукацыі[4].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, літаратурных сувязей, метадалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў школе. Аўтар падручніка па беларускай літаратуры для 8—9 класаў[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976),
- ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1985),
- медалі, ганаровыя граматы[4].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Янка Купала — вялікі народны паэт. — Мінск. 1952.
- Янка Купала. Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905—1907 гг. — Мінск. 1953.
- Рэвалюцыя 1905—1907 гг. і развіццё беларускай літаратуры. — Мінск. 1955.
- М. Горький и белорусская литература начала XX ст. Минск. 1956.
- У истоков социалистического реализма. — Минск. 1963
- Да вышынь рэалізму. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры. — Мінск. 1983.
- Выверанае жыццём. Творчая індывідуальнасць пісьменніка — народнасць і партыйнасць літаратуры. — Мінск. 1988.
Зноскі
- ↑ а б Педагоги и психологи мира — 2012.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 19 красавіка 2024.
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ а б в Івашын Васіль Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Уладзіміравіч Івашын. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск. 2004. — С. 605.
- Іва́шын Васіль Уладзіміравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 344. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памяти учёного // сайт НАН Беларусі
- Васіль Уладзіміравіч Івашын у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім павеце
- Памерлі 6 лістапада
- Памерлі ў 2009 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Дактары філалагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
- Мовазнаўцы Беларусі
- Купалазнаўцы
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Аўтары падручнікаў