Блюдніца
Вёска
Блюдніца
|
Блю́дніца[1] (трансліт.: Bliudnica, руск.: Блюдница) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 19 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 24 км ад чыгуначнай станцыі Ціханавічы на лініі Жлобін — Гомель.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рака Журбіна (прыток ракі Уза).
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Археолагамі выяўлены курганны магільнік (10 насыпаў, у 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі, на могілках) і курган (0,3 км на поўнач ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэт��х месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года працавалі: школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 ветракі. У вясковай школе ў 1905 годзе навучаліся 66 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак. У 1909 годзе працавалі школа, млын. У 1926 годзе знаходзіліся: аддзяленне сувязі, магазін, школа.
З 8 снежня 1926 года да 28 чэрвеня 1973 года цэнтр Блюдніцкага сельсавета[2] Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 12 двароў. 37 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе міжгаспадарчага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — пасёлак Камунар). Працавалі пачатковая школа, клуб, бібліятэка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 37 гаспадарак, 53 жыхары.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 104 двары, 725 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 136 двароў, 901 жыхар.
- 1926 год — 171 двор.
- 1940 год — 326 жыхар.
- 1959 год — 255 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 37 гаспадарак, 53 жыхары.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.