Перайсці да зместу

Бельскі павет (Падляскае ваяводства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бельскі павет
Powiat bielski
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Польшча
Статус Павет
Уваходзіць у Падляскае ваяводства
Адміністрацыйны цэнтр Бельск Падляскі
Насельніцтва (2015) 56 879[1]
Шчыльнасць 41,06 чал./км²
Плошча 1 385,2 км²
Бельскі павет на карце
Часавы пояс CET (UTC+1, улетку UTC+2)
TERYT 3.20.26.03.00.0
Паштовыя індэксы 17-100
Код аўтам. нумароў BBI
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бельскі павет (польск.: Powiat bielski) — павет у Падляскім ваяводстве Польшчы. Створаны ў 1999 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Бельск Падляскі. Акрамя яго, у складзе павета знаходзіцца яшчэ адзін горад — Браньск.

На поўдні Бельскі павет мяжуе з Семятыцкім паветам, на захадзе — з Высокамазавецкім, на поўначы — з Беластоцкім, а на ўсходзе — з Гайнаўскім паветам.

Бельск з'яўляўся цэнтральным пунктам для станаўлення будучага Бельскага павета. Першыя згадкі пра бельскае гарадзішча адносяцца да 13 ст., калі гэтыя землі належалі Галіцка-валынскаму княству. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было Берасце, але ў 13 ст. больш значны ўплыў на будучыя землі Бельскага павета аказваў Дарагічын. Праўдападобна каля 1320 года Бельская земля ўпершыню трапляе ў склад ВКЛ, але на працягу 14 ст. неаднаразова апынялася ў руках мазавецкіх князёў. Канчаткова бельская земля адыйшла да князя Вітаўта каля 1405 г. і з 1413 г. у складзе Дарагічынскай зямлі ўваходзіла ў Троцкае ваяводства. Яшчэ з канца 14 ст. тэрыторыя сёняшняга Бельскага павета (асабліва ягоная заходняя частка) засяляўся дробнай шляхтай мазавецкай, а абшар у наваколлі Бельска і на ўсход ад яго з канца 15 ст. і асабліва ў 16 ст. засяляўся мужыкамі з раёна Дарагічына і Берасця, а таксама баярамі з Літвы. Прыватная ўласнасць земляў на захадзе сёняшняга павета і вялікакняжацкая (а з 1569 г. каралеўская) ўтрымалася ажно да канца 19 стагоддзя. Бельская земля ўвайшла ў 1513 г. у склад Падляшскага ваяводства і з ім у выніку Люблінскай уніі была ўключаная ў 1569 г. у склад Кароны Каралеўства Польскага. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сёняшняга павета апынуўся пад уладай Каралеўства Прусіі, а пасля Тыльзіцкага пагаднення 1807 г. адыйшла ў склад Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі. З 1842 г. у складзе Гродзенскай губерні. Пасля Першай сусветнай вайны па рашэнні польскага Савета Міністраў быў створаны Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводства. Ахопліваў ён сабою таксама тэрыторыі сёняшніх Гайнаўскага і Семятыцкага паветаў. Быў ліквідаваны 14 студзеня 1940 г. і падзелены на Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1952 г. з даваеннага Бельскага павета быў адлучаны новаствораны Семятыцкі павет, а ў 1953 г. Гайнаўскі. Бельскі павет быў ліквідаваны на аснове адміністрацыйнай рэформы ў 1973 г. і адноўлены ў 1998 г.[2].

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
Герб
Гміна
Статуc
Плошча,
км²

Насельніцтва,
чал.

Адміністрацыйны
цэнтр

Герб Бельск Падляскі гарадская 26,9 26 137
Герб Бельск Падляскі вясковая 430,14 6 946 Бельск Падляскі
Герб Боцькі вясковая 227,3 4 562 Боцькі
Герб Браньск гарадская 32,4 3 847
Герб Браньск вясковая 112,67 5 981 Браньск
Герб Вышкі вясковая 206,5 4 580 Вышкі
Герб Орля вясковая 159,68 2 885 Орля
Герб Рудка вясковая 70,21 1 941 Рудка

Насельніцтва павета дадзена на 30 чэрвеня 2015 года[1].

Перапіс Усяго Мужчыны Жанчыны
чал. чал. чал.
Усяго 56 879 28 154 28 725
Гарадское насельніцтва 29 984 14 539 15 445
Сельскае насельніцтва 26 895 13 615 13 280
  • Узроставая піраміда жыхароў Бельскага павета ў 2014 годзе.

Зноскі

  1. а б Насельніцтва на 30.06.2015
  2. Zbigniew Romaniuk. Zarys historii powiatu bielskiego (польск.). Powiat bielski (3 чэрвеня 2015).