Беларусь (радыёстанцыя)
Беларусь | |
---|---|
Горад | Мінск |
Краіна | Беларусь |
Дата пачатку вяшчання | 1962 |
Уладальнік | НДТРК РБ |
Кіраўнікі | Навум Гальпяровіч — дырэктар |
Сайт | radiobelarus.by/be |
Радыёстанцыя «Беларусь» — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
На кароткіх хвалях радыёстанцыя гучыць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове. У сакавіку 1985 года служба пачала трансляцыю сваіх перадач нямецкая служба. У 1998 радыёстанцыя пачала вяшчанне на рускай і англійскай мовах. З 2006 вяшчае на польскай мове.
У праграмах радыёстанцыі выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі, радыёсустрэчы, перадачы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Прыярытэтны кірунак музычнай палітыкі — папулярызацыя лепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.
Вяшчанне радыёстанцыі «Беларусь» ажыццяўляецца штодзённа на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама (з 2005) у Інтэрнэце. Радыёстанцыя выкарыстоўвае таксама FM-перадатчыкі і частоты:
- Брэст — 96.4 МГц
- Гродна — 96.9 МГц
- Свіслач — 100.8 МГц
- Геранёны — 99.9 МГц
- Браслаў — 106.6 МГц
- Мядзель — 102.0 МГц
Дырэктар: Навум Якаўлевіч Гальпяровіч.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйная старонка Архівавана 31 ліпеня 2019.