Перайсці да зместу

Балахоўскія могілкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балахоўскія могілкі
52°06′02″ пн. ш. 23°38′44″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьБрэсцкая вобласць
ГорадБрэст
Гістарычны раёнРэчыца 
Гісторыя
Дата заснавання1919
Першае пахаванне1919 
Апошняе пахаванне1920 
Пахаванні
Колькасць пахаваных365 
Колькасць пахаванняў329 
Map

Балахоўскія могілкі — закрытыя могілкі Брэста, размешчаныя ў раёне Камбінатаўскай вуліцы, побач з гаражным масівам. Знаходзяцца на тэрыторыі былой вёскі Рэчыца.

На могілках у 1920 годзе былі пахаваныя жаўнеры войска генерала Станіслава Булак-Балаховіча, які загінулі ў час Слуцкага збройнага чыну і Палескага паходу. Усяго пахавана на могілках не менш за паўтысячы жаўнераў, прычым большасць з іх — невядомыя. Ад мянушкі жаўнераў «балахоўцы» паходзіць назва могілак[1].

У савецкія часы могілкі былі занядбаныя ды апаганеныя. У канцы 1980-х на месцы могілак улады выдзелілі месца пад гаражы, частка якіх цяпер стаіць на магілах[1].

У 1992 г. замест старых разбураных помнікаў асобным жаўнерам былі ўсталяваныя новыя — амаль усе безыменныя. У 2002 годзе, да 82-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну і Палескага паходу, усталяваны дзве мемарыяльныя пліты з надпісамі «Тут спачываюць беларускія жаўнеры войска ген. С.Булак-Балаховіча» і «Яны ішлі паміраць за волю Бацькаўшчыны». 1 снежня 2002 года была ўшанавана памяць жаўнераў, уніяцкі святар асвяціў памятны знак і адслужыў кароткую паніхіду, прагучаў гімн «Магутны Божа»[1].

Зноскі