Аўтобусны прыпынак
Аўто́бусныя прыпы́нкі — адмыслова адведзеныя месцы ў горадзе, мястэчку ці вёсцы, на якіх спыняецца грамадскі транспарт, часцей за ўсё аўтобус, тралейбус ці трамвай, для таго каб пасажыры маглі выйсці з салона ці ўвайсці ў яго.
У найпрасцейшым выпадку можа пазначацца толькі дарожным знакам 5.12.2 «Месца спынення аўтобуса і/ці тралейбуса»[1], але звычайна на прыпынках усталёўваюць падстрэшкі ад дажджу і зэдлі. На прыпынку практычна заўсёды ёсць таблічка з нумарамі маршрутаў аўтобусаў, якія спыняюцца на дадзеным прыпынку, а часта таксама расклад і карта маршрутаў ці раёна. Часам на прыпынках ёсць пункты продажу квіткоў. У буйных гарадах на прыпынках звычайна змяшчаецца вонкавая рэклама. У зоне прыпынкаў грамадскага транспарту часта таксама наносіцца адпаведная дарожная разметка, якая забараняе паркоўку аўтамабіляў.
Тыпы прыпынкаў
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць два асноўныя тыпы прыпынкаў:
- Сталыя прыпынкі: транспарт прыбывае на прыпынкі па раскладзе (часта праз фіксаваныя прамежкі часу).
- Прыпынак па патрабаванню: транспарт не спыніцца, калі пасажыр не запатрабуе прыпынення. Для гэтага ён можа націснуць на адпаведную кнопку ў салоне ці проста сказаць пра сваё жаданне кіроўцу. Чалавеку, які чакае аўтобус на прыпынку, варта падняць руку (націснуць кнопку пры яе наяўнасці), інакш транспарт можа праехаць міма. Часта ў месцах такіх прыпынкаў няма ніякіх адпаведных знакаў. Надпіс часцяком — «Па патрабаванню», ці назва суседняга населенага пункта з гэтым надпісам.
- Нядаўна з’явіліся фальшывыя аўтобусныя прыпынкі[2], якія ўсталёўваюцца побач з домам састарэлых ці лякарняй, яны дазваляюць хутка знайсці збеглых пацыентаў, што пакутуюць захворваннямі кароткатэрміновай памяці.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. № 551 Архівавана 13 лютага 2007. Правілы дарожнага руху
- ↑ Нямецкія дамы састарэлых утрымліваюць пацыентаў з дапамогай фальшывых аўтобусных прыпынкаў Архівавана 16 студзеня 2009. па матэрыялах Telegraph
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўтобусны прыпынак
- Транспарт