Перайсці да зместу

Аўтарадыё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарадыё
Выява лагатыпа
Горад Мінск
Краіна Беларусь
Слоган «Для тых, хто ў дарозе»
Музычны фармат рок і поп-музыка
Частата 67,7 УКХ OIRT  (руск.); 105,1 FM
Дата пачатку вяшчання 7.8.1992
Дата канца вяшчання 12.1.2011
Заменены «Сталіца»[1]
Уладальнік ТАА «Аўтарадыё»
Кіраўнікі Юрый Базан

«Аўтарадыё» (105,1 Мінск FM) — першая незалежная радыёстанцыя ў незалежнай Беларусі, FM-станцыя, якая працавала ў Мінску на частаце 105,1 МГц з 7 жніўня 1992 года[2] да 12 студзеня 2011 года, калі была ануляваная ліцэнзія[3][4].

З пачатку 1990-х гадоў да 1 студзеня 1995 года «Аўтарадыё» вяшчала на частаце 67,7 УКХ OIRT  (руск.)[5]. Вяшчанне «Аўтарадыё» ў УКХ-дыяпазоне абумаўлялася адзінай на той момант даступнасцю дадзенага частотнага рэсурсу як для вяшчальнікаў, так і для карыстальнікаў[6]. У 1995 годзе радыё закрылі. Вяртанне ў эфір заняло 4 гады[7]. У 2001 годзе было запушчана паралельнае вяшчанне і на FM-частаце 105,1 МГц[5].

Радыёстанцыя ратыравала беларускую музыку, у прыватнасці такія гурты, як «N.R.M.», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкі» і «Neuro Dubel»[8], а таксама лідараў хіт-парадаў «Тузін Гітоў»[9]. Вядомымі вядучымі перадач на радыёстанцыі былі Алег Хаменка, Зміцер Вайцюшкевіч, Маша Яр і іншыя[9].

У верасні 2009 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вынесла афіцыйнае папярэджанне «Аўтарадыё» за вяшчанне сумеснай з Еўрапейскім радыё для Беларусі перадачы «EuroZoom»[10][11].

Спыненне дзейнасці

[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд агітацыйнай кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2010 годзе радыё траслявала матэрыялы кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева[7]. Падчас свайго выступу Саннікаў выказаўся, што «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».

12 студзеня 2011 года рэдакцыяй «Аўтарадыё» атрымана прадпісанне РУП «БелГІЭ» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь аб спыненні дзеяння дазволу на права выкарыстання радыёчастаснага спектру і забароне на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў. Загад вынесены на падставе рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні 188/11 ад 11 студзеня 2011 года за подпісам старшыні камісіі Алега Праляскоўскага[12]. Пастанова камісіі анулюе права «Аўтарадыё» на наземнае эфірнае радыёвяшчанне «ў сувязі з невыкананнем „Аўтарадыё“ творчай канцэпцыі і распаўсюджваннем у эфіры 16 снежня 2010 года інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». У сувязі з ануляваннем ліцэнзіі кіраўнік «Аўтарадыё» звяртаўся з пазовам у Вышэйшы гаспадарчы суд[7].

Журналіст Паўлюк Быкоўскі канстатаваў, што «Аўтарадыё» было пазбаўлена частот нібыта за прапаганду экстрэмізму, хоць перадвыбарная рэклама ўзгаднялася з Цэнтральнай выбарчай камісіяй[13]. Суд першай інстанцыі падтрымаў пазіцыю «Аўтарадыё», але пазней справа была перагледжана[13][14]. Па выніках перагляду Дзмітрый Аляксандраў, суддзя Вышэйшаг�� гаспадарчага суда, які вынес рашэнне аб закрыцці радыёстанцыі, стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза[15][16].

Частата «Аўтарадыё» 105,1 МГц, якая вызвалілася з прычыны пазбаўлення ліцэнзіі, была аддадзеная радыё «Сталіца», і дзяржаўная радыёстанцыя пачала на ёй вяшчанне 15 красавіка 2012 года[1].

Заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юрый Базан памёр 24 верасня 2016 года[5][8].

Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі нызываў радыёстанцыю найбольш любімаю сярод беларускіх FM-станцыяў[17].

Адлюстраванне ў культуры

[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе гурт «N.R.M.» прэзентаваў новую песню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі[18].

Зноскі

  1. а б Mass Media Week in Belarus (англ.) 3–4. Беларуская асацыяцыя журналістаў (2012). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2012. Праверана 11 снежня 2012.
  2. Плавник, А. (2011). "Даты, события, люди" (PDF). Беларускае радыё: гісторыя, сучаснасць, перспектывы развіцця(руск.). Мінск: БДУ: 8–27. Архівавана з арыгінала (PDF) 2021-01-08. Праверана 2021-01-08. {{cite journal}}: Неадпаведнасць часу ў |archive-date= / |archive-url=; прапануецца 2020-06-08 (даведка)
  3. Закрыта «Аўтарадыё» — за экстрэмізм Наша Ніва
  4. Птицына, Полина; Дорохов, Владимир. "Авторадио" в Беларуси лишили голоса (руск.). Deutsche Welle (14 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  5. а б в Умер основатель и главред "Авторадио" (руск.). TUT.BY (25 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2016. Праверана 8 студзеня 2021.
  6. Курейчик, Анна (2016). "Зарождение коммерческой модели радиовещания в Республике Беларусь" (PDF). Журналістыка-2016: стан, праблемы і перспектывы(руск.). БДУ: 146–149. Архівавана (PDF) з арыгінала 2020-09-19.
  7. а б в Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, студзень 2010 году . Праваабарончы цэнтр «Вясна».
  8. а б Editor-in-chief of Autoradio Yury Bazan dies (англ.). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 28 жніўня 2019.
  9. а б Tuzin.fm. R.I.P. Юры Базан (1963—2016) . Тузін Гітоў (26 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2021. Праверана 5 студзеня 2021.
  10. 'Autoradio' gets warned for joint project with European Radio for Belarus (англ.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (6 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2020. Праверана 8 жніўня 2020.
  11. Mass media freedom 'hostage' of official Minsk (англ.). Human Rights House (12 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2020. Праверана 24 жніўня 2020.
  12. Belarus Radio Station Loses License (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода. Праверана 28 жніўня 2019.
  13. а б Bykouski, Paulyuk (2011). "Belarusian Media in the Virtual Space" (PDF). BELL(англ.) (4 (25)): 5. Архівавана (PDF) з арыгінала 2020-12-11. Праверана 2020-12-11.
  14. Дорощенок, Татьяна. Решение о закрытии "Авторадио" осталось в силе (руск.). БелаПАН. TUT.BY (28 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2011. Праверана 8 студзеня 2021.
  15. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
  16. "COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 505/2011 of 23 May 2011implementing Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus" (PDF). Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза  (укр.). L(англ.). 2011-05-24. Архівавана з арыгінала (PDF) 2020-12-11. Праверана 2020-12-11.
  17. Сьнежань - час падвядзеньня вынікаў музычнага году. Сьнежань у беларускае папулярнае музыцы пазначаны шэрагам імпрэзаў і прэзэнтацыяў. Вынікі музычнага году абмяркоўваюць карэспандэнт "РР" Севярын Квяткоўскі й Зьміцер Падбярэзскі . Беларускае Радыё Рацыя. TUT.BY (14 снежня 2000). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2014. Праверана 8 студзеня 2021.
  18. Радионов, Вячеслав. N.R.M. записали песню в поддержку «Авторадио» (руск.). Ultra-music.com (2 сакавіка 2011). Праверана 2 сакавіка 2011.