Аўлас
Выгляд
Аўла́с — прысвятак у беларускім народным календары, які адзначалі з язычніцкіх часоў (свята Вялеса; 11 лютага с. ст.). Царква прымеркавала да яго дзень хрысціянскага пакутніка Уласа, які ў народзе лічыўся апекуном хатняй жывёлы. Таму Аўлас называлі «каровіным святам», не шануючы якое гаспадар меў небяспеку наклікаць на сваю жывёлу бяду. Каб цяляты раслі здаровыя, гаспадыні выпякалі на Аўлас аладкі. У некаторых мясцовасцях Аўлас спраўлялі як конскае свята. У гэты дзень коней лепш кармілі, зусім не працавалі на іх (але аб'язджалі маладых коней). Аўлас часта супадаў з масленіцай — апошнім скаромным тыднем перад вялікім постам, адкуль і пайшла прыказка «на Аўласа бяры каўшом масла».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўлас // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўлас