Перайсці да зместу

Атон III (герцаг Баварыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атон III
ням.: Otto I von Niederbayern
Сцяг Кароль Венгрыі
1305 — 1307
(пад імем Бела V)
Каранацыя 6 снежня 1305
Папярэднік Ласла V Чэх
Пераемнік Карл Роберт
Герцаг Ніжняй Баварыі
1290 — 19 верасня 1312
Сумесна з Людвіг III (1290 — 1296),
Стэфан I (1290 — 1309),
Атон IV (1309 — 1312),
Генрых XIV (1309 — 1312)
Папярэднік Генрых XIII
Пераемнік Генрых XV

Нараджэнне 11 лютага 1261[1]
Смерць 9 лістапада 1312 (51 год) ці 9 верасня 1312 (51 год)
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Генрых XIII[d][3]
Маці Лізавета Венгерская[d][3]
Жонка Кацярына Габсбург[d] і Агнес Глогаўская[d][4]
Дзеці Генрых XV[d]
Веравызнанне хрысціянства
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атон III (ням.: Otto I von Niederbayern, венг.: Ottó; 11 лютага 1261, Бурггаўзен — 9 верасня 1312, Ландсгут) — у 1290—1312 гадах герцаг Ніжняй Баварыі з дынастыі Вітэльсбахаў, які з’яўляўся з 1305 па 1307 гады венгерскім каралём пад імем Бела V. Кіраваў Ніжняй Баварыяй, у розны час маючы чатырох суправіцеляў.

Атон быў сынам Генрыха XIII, і ўнукам герцага Атона II. Дзякуючы яго маці Лізавеце Венгерскай, ён меў права на венгерскі прастол. Па завяшчанні бацькі з 1290 года Атон быў адзінаўладным герцагам Ніжняй Баварыі, і нават яго браты Стэфан I і Людвіг III, якія былі яго суправіцелямі, ва ўсім падпарадкоўваліся яму.

Адной з задач сваёй знешняй палітыкі Атон бачыло далучэнне Штырыі. Ён праводзіў антыгабсбургскую палітыку, таму заняў бок Адольфа Насаускага ў барацьбе супраць будучага германскага караля Альбрэхта I. У 1298 годзе Атон прыняў удзел у няўдалай для яго бітве з Альбрэхтам, але атрымаў раненне, а Адольф загінуў.

Стаўшы каралём Альбрэхт адняў у Атона крэпасці, раней падораныя Гогенштаўфенамі: Паркштайн і Вайдэн. У 1301 годзе Атону была прапанавана карона Св. Іштвана, але ён першапачаткова адмовіўся з прычыны цяжкага ўнутранага становішча Венгрыі. У той жа час ён падтрымліваў прынца Вацлава ў барацьбе супраць Альбрэхта. У 1305 яму яшчэ раз прапанавалі карону, новы чэшскі кароль Вацлаў III (былы кароль Венгрыі Ласла V) саступіў яму сваё права на венгерскі прастол. На шляху з Прагі ў Венгрыю ляжала Аўстрыя, якая належала Альбрэхту, таму Атон, перапрануты купцом 11 лістапада 1305 года прыбыў у Пешт. 6 снежня таго ж года быў каранаваны ў Секешфехервары каралём Венгрыі і Харватыі пад імем Бела V.

Уся палітыка Атона цярпела няўдачу. У 1307 годзе ён быў арыштаваны прыхільнікамі прэтэндэнта на венгерскі прастол Карла Роберта Анжуйскага і быў дастаўлены да яго. У кастрычніку 1307 года ён перадаў правы на прастол Карлу Роберту. Затым ён трохі затрымаўся ў свайго стрыечнага брата Генрыха фон Глогау, заручыўшыся з яго дачкой Агнесай. У лютым 1308 года ён вярнуўся ў Ландсгут, а 18 мая 1309 года ажаніўся з Агнесай.

Канфлікт з Габсбургамі, які прывёў у 1310 годзе да спусташэння баварскага горада Бурггаўзен, скончыўся 2 лютага 1311 года мір, падпісаным у Зальцбургу. У Атона пачаліся вялікія фінансавыя цяжкасці, у сувязі з чым ён павялічыў падаткі. У розны час меў чатырох суправіцеляў: Людвіга III (1290—1296), Стэфана I (1290—1309), Атона IV (1309—1334), Генрыха XIV (1309—1334).

Атон памёр 9 верасня 1312 года і быў пахаваны ў галоўным кляштары Ландсгута.

Сям’я і дзеці

[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з Кацярынай Габсбург, дачкой германскага караля Рудольфа I. Ад яе меў дзяцей:

  • Рудольф (1280—1280), памёр на працягу года пасля нараджэння
  • Генрых (1280—1280), памёр на працягу года пасля нараджэння

Другі раз ажаніўся з стрыечнай пляменніцай Агнесай Глагоўскай. Меў дзяцей:

  • Агнеса (1310—1360)
  • Генрых XV (1312—1333), герцаг Баварскі

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #137964218 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #137964218 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Нікалаус Орлап: Alle Herrscher Bayerns. 2. Auflage. LangenMüller, München 2006, ISBN 978-3-7844-3075-1.