Асвальда Дарцікос Тарада
Асвальда Дарцікос Тарада | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Osvaldo Dorticós Torrado | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Manuel Urrutia Lleó[d] | ||||||
Пераемнік | Фідэль Кастра | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 красавіка 1919[1] |
||||||
Смерць |
23 чэрвеня 1983[3][4] (64 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асва́льда Дарціко́с Тара́да (ісп.: Osvaldo Dorticós Torrado, 17 красавіка 1919, Сьенфуэгас — 23 чэрвеня 1983, Гавана) — кубінскі палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па адукацыі юрыст. Палітычную дзейнасць пачаў з 16 гадоў у левым студэнцкім руху, затым у шэрагах Народна-сацыялістычнай партыі. У перыяд барацьбы супраць тыраніі Р. Ф. Батысты ўступіў у Рэвалюцыйны рух. У канцы 1958 арыштаваны і высланы з краіны. Пасля перамогі Рэвалюцыі 1959 — міністр па справах рэвалюцыйнай законнасці. З ліпеня 1959 па снежань 1976 прэзідэнт Рэспублікі Куба. Са снежня 1976 член Дзяржаўнага савета. З сакавіка 1962 член Сакратарыята Нацыянальнага кіраўніцтва Адзінай партыі сацыялістычнай рэвалюцыі Кубы. Ганаровы доктар юрыдычных навук МДУ. Не здолеў перанесці смерць жонкі і скончыў жыццё самагубствам.
Зноскі
- ↑ Дортикос Торрадо Освальдо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Дортикос Торрадо Освальдо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Osvaldo Dorticos Torrado // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Osvaldo Dorticos Torrado // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся на Кубе
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Гаване
- Члены Камуністычнай партыі Кубы
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Кавалеры ордэна «Зорка Рэспублікі Інданезіі»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
- Кавалеры ордэна Нацыянальнага сцяга КНДР
- Асобы
- Рэвалюцыянеры Кубы
- Камуністы Кубы
- Прэзідэнты Кубы
- Палітыкі-самазабойцы
- Юрысты Кубы