Асаўцы (Гомельскі раён)
Выгляд
Вёска
Асаўцы
|
Асаўцы́[1] (трансліт.: Asaŭcy, руск.: Осовцы) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабовіцкага сельсавета. Знаходзіцца недалёк на паўднёвы захад ад горада Гомеля.
Геалогія
[правіць | правіць зыходнік]Каля вёскі размяшчаецца Асаўцоўскае радовішча пяскоў. Пластавы паклад дробна- і сярэднезярністых пяскоў звязаны з адкладамі надпоймавай тэрасы Сажа. Радовішча эксплуатуецца, пяскі прыдатны на вытворчасць сілікатнай цэглы, сценавых блокаў[2].
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Праз вёску праходзяць гарадскія аўтобусныя маршруты № 23, 62, 63
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска вядома з 18 ст. Непадалёк ад вёскі знаходзяцца шэраг помнікаў археалогіі.
Да 21 чэрвеня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Давыдаўскага сельсавета[3].
Дынаміка насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1882 год — 19 двароў.
- 1909 год — 50 двароў, 278 жыхароў.
- 1959 год — 313 жыхароў (згодна перапісу).
- 2004 год — 119 гаспадарак, 303 жыхароў.
- 2009 год — 308 жыхароў [4]
Археалагічныя помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Мілаградскай культуры — 7-3 ст.да н.э.
- Зарубенскай культуры — 2ст.да н.э. — 5ст.н.э. (1,5 км на ўсход ад вёскі).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Асо́ўцы
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ «Об упразднении Давыдовского сельсовета и изменении границ Бобовичского сельсовета Гомельского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 21 июня 2007 г. № 51 Архівавана 14 студзеня 2021. (руск.)
- ↑ Familio — сохранить память о людях и делиться исследованиями . Familio. Праверана 6 лістапада 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх