Аршанскі каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Выгляд
(Пасля перасылкі з Аршанскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту)
Аршанскі каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту | |
---|---|
Дата заснавання | 1929 |
Тып | каледж |
Размяшчэнне | Беларусь |
Адрас | Віцебская вобласць, г. Орша, вуліца Ціміразева, д. 26. |
ogkjt.bsut.by | |
Аршанскі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Орша Віцебскай вобласці. Філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Заснаваны ў кастрычніку 1929 года[1] як Аршанскі эксплуатацыйны тэхнікум Заходняй чыгункі. З верасня 1944 года Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту.
Прафесійная падрыхтоўка будучых чыгуначнікаў ажыццяўляецца ў 24 спецыялізаваных кабінетах і ў 16 лабараторыях вопытнымі выкладчыкамі вышэйшай і I катэгорыі, кандыдатамі тэхнічных навук. У цяперашні час у каледжы вядзецца навучанне на дзённым і завочным аддзяленнях.
З 1964 года ў каледжы працуе завочнае аддзяленне[2].
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Іванавіч Валадзько (1941—1998) — беларускі дзяржаўны дзеяч, начальнік Беларускай чыгункі, Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь.
- Васіль Іванавіч Гапееў (нар. 1951) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, начальнік Беларускай чыгункі.
- Уладзімір Ільіч Жарэла (нар. 1949) — начальнік Беларускай чыгункі.
- Уладзімір Міхайлавіч Лапцінскі — былы начальнік Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.
- Іван Рыгоравіч Паўлоўскі — былы міністр шляхоў зносін СССР.
- Генадзь Васілевіч Сяркуццеў (1937—2016) — вучоны ў галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, доктар педагагічных навук, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999).
- Анатоль Антонавіч Шнэйдар (нар. 1930) — беларускі журналіст, краязнаўца, кінарэжысёр.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 337. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Барысава, Г. Праз гады і адлегласці / Г. Барысава // Аршанская газета. — 2004. — 26 кастр. — С. 1.
- Готовская, Л. И позвала стальная магистраль / Л. Готовская // Віцебскі рабочы. — 2012. — 7 сак. — С. 9.
- Данилевич, Д. Локомотив образования / Д. Данилевич // Віцебскі рабочы. — 2009. — 28 нояб. — С. 3.
- Живица, Б. Здесь готовят настоящих мастеров / Б. Живица // Железнодорожник Белоруссии. — 1999. — 17 авг. — С. 2.
- Кутынко, А. Здесь растят железнодорожников / А. Кутынко // Народнае слова. — 2013. — 31 студз. — С. 15.
- Николаева, О. 342 первокурсника / О. Николаева // Железнодорожник Белоруссии. — 2010. — 8 сент. — С. 2.
- Орлова, О. Оршанскому техникуму — 75 лет! / О. Орлова // Железнодорожник Белоруссии. — 2004. — 28 окт. — С. 3.
- Петрушин, В. Юбилей техникума / В. Петрушин // Витебский курьер. — 1999. — 5 нояб. — С. 2.
- Халиманович, В. П. Кузница кадров / В. П. Халиманович // Аршанская газета. — 2004. — 28 кастр. — С. 1-2.
- Шкрабо, Е. Калейдоскоп профессий: колледж железнодорожного транспорта / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). — 2013. — 6 июня. — С. 2-3.