Перайсці да зместу

Анатоль Антонавіч Шнэйдар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Шнэйдар
Род дзейнасці журналіст, краязнавец, кінарэжысёр
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1930(1930-10-13) (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Анатоль Антонавіч Шнэйдар (13 кастрычніка 1930, в. Парэчча, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі журналіст, краязнаўца, кінарэжысёр. Член Саюза журналістаў СССР (1991), член Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.

Скончыў Азярэцкую сямігодку, Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1951), аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы. Працаваў чыгуначнікам на Пермшчыне.

З 1965 года — кіраўнік кінастудыі «Летапіс» пры Талачынскім раённым Доме культуры.

Прадстаўляў Беларусь на 48-м Міжнародным кінафестывалі і 45-м кангрэсе УНІКА-86.

У 1988 годзе ўдзельнічаў у 16-м Сусветным фестывалі шырокаэкраннага кіно.

У газеце «Піянер Беларусі» з’явілася яго першае апавяданне «Сустрэча». Яму належыць больш за 300 публікацый па краязнаўстве, гісторыі, мастацтве і літаратуры ў перыядычных выданнях Беларусі і каля 100 кінавідэастужак.

Адзін з аўтараў кніг: «Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна», «Друцк і Барысаў», зборніка літаратурных твораў «Зямное прыцягненне».

Аўтар кніг: «Талачын: гісторыка-эканамічны нарыс» (1983), «Мая Талачыншчына: старонкі гісторыі» (2006), «Сінявокая Талачыншчына» (2009), «Зямля над Друццю і Абалянкай» (2015).

Сярод кінастужак: «Друць», «Старажытныя паркі», «Жыві, крыніца жыві».

Рэжысёр фільмаў: «Маналог драматурга», «1000-годдзе Друцка», «Родны край» і кінатрылогіі «Боль мая — вёска», у якую ўвайшлі фільмы «Паміраючая вёска», «Кінутая вёска», «Вёска, якой няма».

Пра кінааматара і краязнаўцу Анатоля Шнэйдара рэжысёр Вольга Дашук стварыла поўнаметражны фільм «Кінааматар. Восеньскі сон», зняты на кінастудыі «Беларусьфільм»[1].

  • Ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна (2010)
  • дыплом «За грамадзянскую пазіцыю, мужнасць і спачуванне»
  • прыза «За найлепшы фільм VIII кінафестывалю»
  • дыплом «За творчы ўклад у рух кінааматарства ў Рэспубліцы Беларусь»

Зноскі

  • Бірукоў, В. Краязнаўца, кінарэжысёр, журналіст / В. Бірукоў // Віцебскі рабочы. — 2000. — 12 кастр. — С. 2.
  • Корниенко, М. Краеведческий материал всегда в центре внимания / М. Корниенко // Наша Талачыншчына. — 2006. — 11 кастр. — С. 2.
  • Королев, М. Архивист времени / М. Королев // Наша Талачыншчына. — 2013. — 12 студз. — С. 3.
  • Мазур, А. Летапісец роднага краю / А. Мазур // Народнае слова. — 2005. — 9 чэрв. — С. 8.
  • Маліноўскі, М. Заўсёды побач творчасць і праца / М. Маліноўскі // Наша Талачыншчына. — 2005. — 12 кастр. — С. 3.
  • Маліноўскі, М. Краязнаўца і Ганаровы грамадзянін / М. Маліноўскі // Краязнаўчая газета. — 2010. — № 38 (кастр.). — С. 2.
  • Творчасць не вед��е ўзросту // Сцяг Ільіча (Талачын). — 2000. — 11 кастр. — С. 2, 4.
  • Цімошык, Л. Кінааматар як летапісец / Л. Цімошык // Звязда. — 2012. — 1 снеж. — С. 6.
  • Шалахоўскі, А. Ён піша гісторыю Талачына / А. Шалахоўскі // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 14 ліп. — С. 12.
  • Шпакоўская, Г. Талачынскі летапісец / Г. Шпакоўская // Витебские вести. — 2015. — 6 авг. — С. 21.