Артур Сен-Леон
Артур Сен-Леон | |
---|---|
фр.: Arthur Saint-Léon | |
Дата нараджэння | 7 верасня 1821[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2 верасня 1870[1][2] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Фані Цэрыта[d] |
Прафесія | артыст балета, харэограф, балетмайстар |
IMDb | ID 1056119 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артур Сен-Леон (фр.: Arthur Saint-Léon, сапраўднае імя Шарль Віктор Арцюр Мішэль[3], фр.: Arthur Michel; 17 верасня 1821, Парыж — 2 верасня 1870, Парыж, Францыя) — французскі танцоўшчык, балетмайстар, педагог, скрыпач.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся танцу ў бацькі — Л. Мішэля, ігры на скрыпцы — у Н. Паганіні.
У 1834 годзе дэбютаваў як скрыпач у Штутгарце, у 1835 годзе — як танцоўшчык у Мюнхене.
У 1837—1847 гадах гастраліраваў у краінах Еўропы, выступаў у Парыжы, Брусэлі, Турыне, Мілане, Вене, Лондане, Берліне, Парме, Фларэнцыі і інш.[4]
У 1847 годзе выступіў у Парыжы ў «Гранд-апера» як харэограф і выканаўца (балет «Мармуровая прыгажуня» Ц. Пуні).
З 1854 года працаваў балетмайстарам тэатра «Сан-Карлуш » у Лісабоне, з 1859 года — галоўны балетмайстар у Пецярбургу і пастаянна працаваў у Маскве.
Артур Сен-Леон памёр ад сардэчнага прыступу ў кафэ непадалёк ад тэатра Оперы[5] 2 верасня 1870 года ў Парыжы, не паспеўшы дажыць да 49 гадоў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Бліскуча выконваў класічныя і характарныя партыі. Яго танец адметны элегантнасцю і тонкім густам, пластычнай арнаментыкай і глыбокім зместам.
У 1843 паставіў у Рыме першы балет «Маркітантка і фарэйтар». У парыжскай Оперы стварыў балеты: «Мармуровая прыгажуня» (1847), «Скрыпка д’ябла» (1849), «Стэла, або Кантрабандысты» (1850) — усе на музыку Ц. Пуні, «Пакерэта» Ф. Бенуа (1851).[4]
У Лісабоне паставіў балет «Сальтарэла» на сваю музыку (1854) і «Метэора, або Даліна зорак» Пінто (1856).[4]
Сярод яго пастановак найбольш вядомы балеты на музыку Ц. Пуні («Скрыпка д’ябла», пастаўлены ў 1849; «Грацыэла», пастаўлены ў 1860; «Сірата Тэалінда», пастаўлены ў 1862), Л. Мінкуса («Фіямета», пастаўлены ў 1864), Л. Дэліба («Ручай», пастаўлены ў 1866; «Капелія», пастаўлены ў 1870), Ц. Пуні і Пінто («Севільская жамчужына», пастаўлены ў 1861)і інш.
Яго балет «Канёк-Гарбунок» (1864) у першай рэдакцыі атрымаў адмоўную ацэнку прагрэсіўнай крытыкі, галоўным чынам, з-за вернападданніцкага фіналу, дзе ўсе народы славілі цара. Але танцавальнае багацце, магчымасці, якія балет даваў выканаўцам (асабліва мімістам і характарным танцоўшчыкам), зрабілі яго адным з самых папулярных балетаў на рускай сцэне ў 19 стагоддзі. У значнай меры няўдалым апынуўся і другі балет А. Сен-Леона на рускі сюжэт «Залатая рыбка» на музыку Л. Мінкуса (1867).[4]
Спектаклі Сен-Леона азначалі заняпад рамантычнага балета, што выявілася ў палегчаным змесце, багацці знешніх эфектаў, эклектыцы выразных сродкаў. У той жа час яго харэаграфічныя знаходкі як у галіне віртуознага класічнага (пераважна сольнага), так і характарнага танца, спрыялі развіццю тэхнікі, узбагачэнні лексікі балета.[4]
Стваральнік арыгінальнай сістэмы запісу танца — «Сценахарэаграфія». Некаторыя з запісаў Сен-Леона былі расшыфраваны французскім балетмайстрам П. Лакотам, які рэстаўраваў шэраг танцавальных нумароў (у т. л. «Па-дэ-сіс» з балета «Маркітантка», пастаўлены ў 1979 у парыжскай Оперы і Марыінскім тэатры).[4]
Зноскі
- ↑ а б Charles-Victor- Arthur Saint-Léon // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- ↑ Кукла на заказ Архівавана 16 ліпеня 2020. // ЛИНИЯ. Журнал «БАЛЕТ» в газетном формате. № 3/2009
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сен-Леон Арцюр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 329. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл. (руск.)
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1821 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 2 верасня
- Памерлі ў 1870 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Пахаваныя на могілках Манмартр
- Асобы
- Нарадзіліся 17 верасня
- Памерлі ў Парыжы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета Францыі
- Артысты балета Расійскай імперыі
- Артысты балета XIX стагоддзя
- Балетмайстры паводле алфавіта
- Балетмайстры Францыі
- Балетмайстры Расійскай імперыі
- Балетмайстры XIX стагоддзя
- Балетныя педагогі паводле алфавіта
- Балетныя педагогі Францыі
- Балетныя педагогі Расійскай імперыі
- Балетныя педагогі XIX стагоддзя
- Артысты балета Парыжскай оперы
- Кіраўнікі балетнай трупы Парыжскай оперы
- Артыстычныя псеўданімы