Арнальд Руйтэль
Арнальд Руйтэль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Arnold Rüütel | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Март Лаар, Сійм Калас, Юхан Партс, Андрус Ансіп | ||||||
Папярэднік | Ленарт Меры | ||||||
Пераемнік | Тоамас Хендрык Ільвес | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эн-Арна Аўгуставіч Сілары | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Густававіч Кэбін | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 мая 1928 (96 гадоў) Саарэмаа, Эстонія |
||||||
Жонка | Інгрыд Руйтэль | ||||||
Веравызнанне | агнастыцызм | ||||||
Партыя | Народны Саюз Эстоніі | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | аграном | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́рнальд Ру́йтэль (эст.: Arnold Rüütel; 10 мая 1928, вострав Саарэмаа) — эстонскі палітык, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (1983—1990), Прэзідэнт Эстоніі (2001—2006).
Эканаміст
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў сельскагаспадарчае вучылішча Янэда і працаваў у 1949—1950 гадах у сельскагаспадарчым аддзеле адміністрацыі Саарэмаа. У 1955—1957 гадах выкладаў у Інстытуце Сельскагаспадарчае Тэхнікі ў Тарту. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду рэктара Эстонскай сельскагаспадарчай акадэміі.
Палітычная кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]З 1977 года займаў розныя публічныя пасады ў Эстонскай ССР, з 1983 па 1990 гады быў старшынёй прэзідыума Вярхоўнага Савета ЭССР.
29 сакавіка 1990 года абраны Старшынёй Вярхоўнага Савета ЭССР, гэты пост ён займаў да 6 кастрычніка 1992 года.
Дзейнасць Руйтэля шмат паспрыяла аднаўленню незалежнасці Балтыйскіх краін ад СССР, ён працаваў у складзе канстытуцыйнага сходу. Вылучыў сваю кандыдатуру на першых прэзідэнцкіх выбарах у 1992 годзе і атрымаў 43 % галасоў выбаршчыкаў (прэзідэнта ў Эстоніі выбірае калегія выбаршчыкаў), прайграўшы Ленарту Меры.
У 1994—2000 гадах Руйтэль быў старшынёй Эстонскай зямельнай народнай партыі (Maarahva erakond). У 1995 годзе абраны ў Парламент Эстоніі.
Ён быў актыўным прыхільнікам уступу Эстоніі ў ЕС.
Працягвае займацца навуковаю дзейнасцю. У 1991 годзе ён абараняе доктарскую дысертацыю па сельскай гаспадарцы. Руйтэль з'яўляецца сябрам Эстонскай сельскагаспадарчай акадэміі, ганаровым доктарам Бэнтлі Каледжа (ЗША), Хельсінкскага ўніверсітэта (Фінляндыя), Нацыянальнага сельскагаспадарчага ўніверсітэта Украіны. Руйтэлю належаць больш за сто навуковых прац.
Пасля заканчэння другога прэзідэнцкага тэрміна Ленарта Мэры, Руйтэль у 2001 годзе зноў абраны прэзідэнтам. У 2006 годзе прэзідэнтам стаў Тоамас Хендрык Ільвес.
Арнальд Руйтэль жанаты з Інгрыд Руйтэль, мае дзвюх дачок.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Знак Пашаны (СССР, 1964)
- Ордэн Леніна (СССР, 1971)
- Ордэн Дружбы народаў (СССР, 1988)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (СССР)
- Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу (Эстонія, 2001)
- Ордэн Белай ружы Фінляндыі (Фінляндыя, 2001)
- Ордэн Белага арла (Польшча, 2002)
- Вялікі крыж ордэна Святога Олафа (Нарвегія, 2002)
- Ордэн Заслуг (Мальта, 2003)
- Вялікі ланцуг ордэна Інфанта дона Энрыке (Партугалія, 2003)
- Ордэн Вітаўтаса Вялікага з ланцугом (Літва, 2004)
- Вялікі крыж ордэна Сокала (Ісландыя, 2004)
- Вялікі крыж на ланцугу Ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (Італія, 2004)
- Ордэн Трох Зорак (Латвія, 2005)
- Ордэн Падвойнага белага крыжа 1 класа (Славакія, 2005)
- Вялікі ланцуг ордэна Сант'яга (Партугалія, 2006)
- Ордэн Дзяржаўнага герба на ланцугу (Эстонія, 2007)
- Ордэн «Стара планіна» (Балгарыя)
- Ордэн Зоркі Румыніі (Румынія)
- Вялікі крыж ордэна Адольфа Насау (Люксембург)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся на Саарэмаа
- Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба на ланцугу
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Вітаўтаса Вялікага з залатым ланцугом
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
- Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сокала
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адольфа Насау
- Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Сант’яга (Партугалія)
- Прэзідэнты Эстоніі
- Выпускнікі ВНУ Эстоніі
- Выкладчыкі ВНУ Эстоніі
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Эстоніі
- Члены КПСС
- Постаці Эстонскай ССР
- Кандыдаты ў прэзідэнты Эстоніі
- Камуністы Эстоніі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР
- Ганаровыя грамадзяне Тарту
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Эстонскай ССР
- Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР
- Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя
- Старшыні Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР
- Кавалеры ордэна Платона