Анюй
Выгляд
Анюй | |
---|---|
руск. Анюй, як. Өньүүй | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 8 км |
Басейн | 107 000 км² |
Расход вады | каля 500 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | зліццё рэк Малы Анюй і Вялікі Анюй |
• Каардынаты | 68°27′37″ пн. ш. 160°48′07″ у. д.HGЯO |
Вусце | Калыма |
• Месцазнаходжанне | каля пасёлка Ніжнекалымск |
• Каардынаты | 68°30′21″ пн. ш. 160°56′31″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Калыма → Усходне-Сібірскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Раён | Ніжнекалымскі раён |
Код у ДВР | 19010300112119000061264 |
![]() |
|
![]() ![]() |
Аню́й (руск.: Аню́й[1], якуцк.: Өньүүй) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Калыма (басейн Усходне-Сібірскага мора).
Даўжыня ракі 8 (8,3[2]) км. Плошча вадазбору 107 000 км². Сярэдні расход вады каля 500[2] м³/с. Утвараецца зліццём рэк Малы Анюй (738[1] км) і Вялікі Анюй (693[1] км). Упадае ў Калыму за 153[3] км ад яе вусця. Вадазбор Анюя і яго складнікаў знаходзіцца ў межах Калымскай нізіны. Шырыня рэчышча да 800 м. Замярзае рака ў першай палове кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў пачатку чэрвеня.
Рака Анюй суднаходная і сплаўная. Населеных пунктаў каля ракі няма. Насупраць вусця ракі знаходзіцца пасёлак Ніжнекалымск.
Зноскі
- ↑ а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 32. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Чернов В. А. Анюй // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Река Анюй (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анюй // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 32. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Река Анюй (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- Чернов В. А. Анюй // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)