Перайсці да зместу

Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1925(1925-06-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1989(1989-04-13) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1970)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў (29 чэрвеня 1925, г. Ленінград, Расія — 13 красавіка 1989, Мінск) — беларускі фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974; чл.-кар. з 1972), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1954).

З 1957 года вучоны сакратар Інстытута фізіялогіі АН БССР, з 1960 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута і адначасова з 1970 года загадчык лабараторыі. З 1973 года галоўны вучоны сакратар Прэзідыума ��Н БССР, у 1978—1987 гадах віцэ-прэзідэнт АН БССР, з 1987 года член Прэзідыума АН БССР.

У 1980—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[1].

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1985), «Знак Пашаны» (1967), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы прысвечаны пытанням гравітацыйнай біялогіі — ролі лабірынтных і экстралабірынтных афферэнтных сістэм і іх узаемадзеяння ў механізме ўплыву гіпергравітацыі на псіхічныя, анімальныя і вегетатыўныя функцыі. Адкрыў ланцуговы кальцавы механізм рухальнай нейрагуморальнай рэакцыі кішачніка, у якім прамежкавым звяном з’яўляюцца рэфлекторныя і гумаральныя зрухі, якія ўзнікаюць у органах і тканінах пры гравітацыйных уздзеяннях.

Апублікаваў больш за 120 навуковых прац, у тым ліку манаграфію.

  • Лабиринтные и экстралабиринтные механизмы некоторых соматических и вегетативных реакций на ускорение. Мн.: Наука и техника, 1969.
  • Особенности реакций нейронов вестибулярных ядер на афферентные сигналы лабиринтной и экстралабиринтной природы (совм. с Т. Ф. Михнюком, В. Г. Степанюгой) // Доклады АН БССР. 1976. Т.20, № 9.

Зноскі