Перайсці да зместу

Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Дапкюнас
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы
з 20 ліпеня 2020
Папярэднік Алена Купчына
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славеніі
з 20 ліпеня 2020
Папярэднік Алена Купчына
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене
з 20 ліпеня 2020
Папярэднік Алена Купчына
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
2004 — люты 2011
13 снежня 2011 — 7 жніўня 2017
Папярэднік Сяргей Лінг
Пераемнік Валянцін Рыбакоў

Нараджэнне 11 красавіка 1963(1963-04-11) (61 год)
Бацька Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас
Маці Жанна Казіміраўна Дапкюнас
Жонка Вольга Дапкюнас (Ліхач)
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Прафесія дыпламат

Андрэ́й Вадзі́мавіч Дапкю́нас (11 красавіка 1963, Мінск) — беларускі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі (з 2020).

Нарадзіўся 11 красавіка 1963 года ў Мінску, паходзіць з інтэлігентнай сям’і. Яго бацька — вядомы тэатральны дзеяч, працаваў у Міністэрстве культуры, Купалаўскім тэатры; маці Жанна ўзначальвала музей Янкі Купалы. Маці з’яўляецца ўнучатай пляменніцай паэта Купалы. Прабабуляй Андрэя Дапкюнаса была Леакадзія (Лёля) Раманоўская — родная сястра паэта[1].

У 1985 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 19891990 гадах у якасці аспіранта-даследчыка навучаўся ў Лонданскай школе эканомікі. Абараніў дысертацыю «Палітычная культура моладзі Вялікабрытаніі» у Беларускім дзяржаўным універсітэце[2]. Кандыдат філасофскіх навук (1991).

На дыпламатычнай службе з 1992 года. Працаваў другім сакратаром у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН у Нью-Ёрку (19921994) і на розных кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. На працягу амаль 10 гадоў (19952004) кіраваў амерыканскім рэгіянальным падраздзяленнем Міністэрства замежных спраў Беларусі.

З 2004 года па люты 2011 года быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[3][4]. 13 снежня 2011 года зноў прызначаны кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі пры ААН у Нью-Ёрку[5].

У 2006 годзе працаваў старшынёй Выканаўчага савета Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ)[6]. У 2008 годзе з’яўляўся намеснікам старшыні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС)[7]. Быў першым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь, які звярнуўся да Генеральнай Асамблеі ААН на беларускай мове[8].

7 жніўня 2017 года быў вызвалены з пасады прадстаўніка Беларусі пры ААН[9] і прызначаны на пасаду намесніка міністра замежных спраў[10].

20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі; Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ)[11].

21 кастрычніка 2024 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славакіі па сумяшчальніцтве[12].

Зноскі

  1. Пляменнік Янкі Купалы стаў намеснікам Уладзіміра Макея. Наша Ніва.
  2. Вытрымкі з аўтарэферату дысертацыі
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 421 ад 27 жніўня 2004 года «Аб прызначэнні А. В. Дапкюнаса Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый» Архівавана 12 ліпеня 2019.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 г. № 48 «Аб вызваленні ад пасады А. В. Дапкюнаса»(недаступная спасылка)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2011 г. № 583 «О назначении А. В. Дапкюнаса» (1/13149) Архівавана 24 верасня 2015.
  6. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН абраны на пасаду старшыні Выканаўчага савета ЮНІСЕФ
  7. Аб выбранні прадстаўніка Беларусі намеснікам старшыні ЭКАСАС
  8. Выступ прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у агульнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН, 29 верасня 2008 года
  9. Указ Президента Республики Беларусь № 278 «О А. В. Дапкюнасе» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2019. Праверана 9 жніўня 2017.
  10. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 591 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб »(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2019. Праверана 9 жніўня 2017.
  11. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 284 «Об А. В. Дапкюнасе» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
  12. Дапкюнас назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Славакіі па сумяшчальніцтве