Анатоль Абрамавіч Гантварг
Анатоль Абрамавіч Гантварг | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | шашкі |
Нарадзіўся |
3 кастрычніка 1948 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анатоль Абрамавіч Гантварг (3 кастрычніка 1948, Мінск, БССР, СССР —) — савецкі і беларускі шашыст, неаднаразовы чэмпіён свету па міжнародных шашках[1]. Пачаў займацца шашкамі ў Мінскім палацы піянераў у І. Бельскага, у 18 гадоў увайшоў у склад зборнай СССР па шашках[2].
Анатоль Гантварг — міжнародны гросмайстар (1976), заслужаны майстар спорту (1985), чэмпіён свету (1978, 1980, 1984, 1985), СССР (4 разы ў 1969—1981) па міжнародных шашках[1][3]. Матэматык, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1972 годзе[1].
З 1974 інструктар Цэнтральнага шахматнага клуба Узброеных Сіл СССР[1].
У 1984 і 1985 гадах Анатоль Гантварг прызнаваўся лепшым спартсменам БССР[4].
Канфлікт з Сусветнай федэрацыяй шашак
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе абвясціў байкот Сусветнай федэрацыі шашак і Еўрапейскай канфедэрацыі шашак , адмовіўшыся ўдзельнічаць у спаборніцтвах, якія праводзяцца пад іх эгідай. Тым не менш, ён не адмаўляецца выступаць за зборную Беларусі[5][6].
Прапаганда шашак
[правіць | правіць зыходнік]Напісаў аўтабіяграфічную кнігу, куды ўвайшлі яго найлепшыя партыі[7].
У 2007 годзе А. Гантварг правёў паказальны матч у рускія шашкі з Прэзідэнтам Абхазіі Сяргеем Багапшам[8].
-
Гантварг (1970)
-
Гантварг (1976)
-
Гантварг (1979)
-
Гантварг (1985)
Зноскі
- ↑ а б в г Гантварг Анатолий Абрамович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137. — 737 с.
- ↑ http://belisrael.info/?p=10679
- ↑ Словопедия. Анатолий Гантварг (руск.)
- ↑ Лучшие спортсмены РБ с 1980 года Архівавана 19 лютага 2010. (руск.)
- ↑ Анатолий Гантварг. Шашки наголо. Интервью (руск.)
- ↑ «Спортивная панорама» — Физкультурник Белоруссии Архівавана 2 сакавіка 2008. (руск.)
- ↑ 50 поединков на 100 клетках. — Минск: Полымя, 1986. — 203 с.: ил.
- ↑ Президент Абхазии сыграл в русские шашки с чемпионом мира Гантваргом в Пицунде (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шаус Я. Есть упоение в бою. Архівавана 26 жніўня 2013. // «64 — Шахматное обозрение». — 1983. — № 4. — С. 30—31.