Аляксандр Уладзіміравіч Чаркоўскі
Выгляд
Аляксандр Уладзіміравіч Чаркоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лістапада 1947 (77 гадоў) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1977) |
Навуковае званне | |
Узнагароды |
Аляксандр Уладзіміравіч Чаркоўскі (нар. 11 лістапада 1947) — беларускі спецыяліст у галіне трыкатажнай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1977), дацэнт (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1970 года працуе ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці. У 1986—2014 гг. — загадчык кафедры тэхналогіі трыкатажнай вытворчасці, адзінай у Беларусі, якая рыхтавала тэхнолагаў трыкатажнай вытворчасці вышэйшай кваліфікацыі. Асноўны кірунак навуковай працы — стварэнне трыкатажных матэрыялаў медыцынскага прызначэння.
У 2010 годзе было прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» за высокія дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]