Аляксандр Вашкоўскі
Аляксандр Вашкоўскі | |
---|---|
польск.: Aleksander Waszkowski | |
Род дзейнасці | актывіст |
Дата нараджэння | 1841[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1865 ці 1865[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Вашко́ўскі (польск.: Aleksander Waszkowski; 1841, Тарнагруд — 17 лютага 1865, Варшава) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, апошні начальнік Варшавы ў часы паўстання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1860-х член Варшаўскай гарадскай адміністрацыі. У лютым 1863 года перадаў паўстанцам партыю зброі і штабных карт, а ў чэрвені таго ж года — зарганізаваў перадачу грашовых сродкаў Часоваму нацыянальнаму ўраду (польск.: Kasа Głównej Komisji Rządowej Przychodów i Skarbu Królestwa Polskiego) прызначаных для Дзяржаўнага скарбу Расійскай імперыі (3,5 мільёну злотых і 500 тысяч рублёў). Быў апошнім начальнікам гораду Варшава, выконваў свае абавязкі з 10 снежня 1863 па 19 снежня 1864 года. Быў выпадкова арыштаваны 19 снежня 1864 года на вуліцы Выборчай (польск.: Ulica Elektoralna w Warszawie). Ён разумеў, што заняпад паўстанцкага руху незваротны, але, нягледзячы на тое, выдаваў указы, друкаваў адозвы, ствараючы эфект прысутнасці паўстанцкай гарадскай адміністрацыі ў Варшаве. Ён не меў пэўнага месца жыхарства, ночыў у будынку млына ў раёне Солец (польск.: Solcu), днём чытаў газеты ў кавярнях. Свядома не збіраўся выяжджаць з горада[4].
Пазбаўленне волі адбываў у X павільёне Варшаўскай цытадэлі. Ён быў павешаны 17 лютага 1865 года разам з Эмануілам Шафарыкам. Гэта было апошняе публічнае пакаранне паўстанцаў у Варшаве[5].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Постаці Вашкоўскага прысвечана апавяданне Уладзіслава Тарлецкага «Dwie głowy ptaka», якое апублікавана ў 1978 годзе ў зборніку апавяданняў, прысвечаных Студзеньскаму паўстанню «Twarze 1863».
У гонар Аляксандра Вашкоўскага названа адна з вуліц Варшавы.
Зноскі
- ↑ Aleksander Waszkowski // NUKAT — 2002.
- ↑ Aleksander Waszkowski // MAK
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 15 лютага 2021.
- ↑ Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, 1994. — s. 256.
- ↑ Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, 1994. — s. 256—258.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Stefan Król, Cytadela Warszawska, Książka i Wiedza, Warszawa 1978, s. 138. (польск.)
- Praca zbiorowa pod redakcją Grażyny Kieniewiczowej i Aliny Sokołowskiej Od Agrykoli do Żywnego. Mały słownik patronów ulic warszawskich Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza Warszawa 1968 s. 184 (польск.)
- Вашкоўскі Аляксандр у Internetowa encyklopedia PWN(недаступная спасылка) (польск.)
- Вашкоўскі Аляксандр у Encyklopedia WIEM Архівавана 20 верасня 2011. (польск.)
- Вашкоўскі Аляксандр у Encyklopedia Internautica (польск.)