Алег Мікалаевіч Назаранка
Алег Мікалаевіч Назаранка | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Мікалай Пятровіч Назаранка |
Род дзейнасці | графік |
Месца працы | |
Жанр | малюнак, афорт і літаграфія |
Вучоба | |
Член у |
Алег Мікалаевіч Наза́ранка (нар. 10 ліпеня 1961, Мінск) — беларускі графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын мастака Мікалая Пятровіча Назаранкі, брат мастака Пятра Мікалаевіча Назаранкі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1986 годзе. З 1993 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе пераважна ў тэхніках малюнка, афорта, літаграфіі. У творах адлюстроўвае гістарычную тэматыку (серыі «Зямля пад белымі крыламі» паводле кнігі Уладзіміра Караткевіча, 1986; «Пейзажы паэзіі самоты», прысвечаная Максіму Багдановічу, 1993), праблемы экалогіі (серыя «Сон даўжынёй у стагоддзі», 1994), праблемы сучаснасці: «Усёвідушчая», «Дыялог», «Прастора», «Год 2000» (усе 1993); «Дакрананне», «Дзяўчына і птушка» (абодва 1994); «Каін і Авель» (1995); «Пакаянне» (1996); трыпціх «Coda» (1996—1997). Працуе ў станковым жывапісе: карціны «Святочны дзень» (1993), «Ева», «Сон» (абедзве 1995), «Маленне I», «Маленне II» (абедзве 1997), «Аголеная» (1998) і іншыя.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фатыхава Г. А. Назаранка Алег Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).