Перайсці да зместу

Алег Мікалаевіч Гулак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Гулак
Род дзейнасці праваабаронца, юрыст
Дата нараджэння 1 верасня 1967(1967-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 2022(2022-12-16)[1] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Беларусь
Бацька Мікалай Сцяпанавіч Гулак
Маці Яніна Гаўрылаўна
Жонка Анастасія Анатолеўна Гулак
Дзеці Дамініка Алегаўна Гулак
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт belhelcom.org

Алег Мікалаевіч Гулак (1 верасня 1967, в. Жылічы, Кіраўскі р-н, Магілёўская вобласць, Беларусь — 16 снежня 2022) — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч, праваабаронца.

Нарадзіўся ў сям’і сельскіх настаўнікаў. Скончыў Жыліцкую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1989) па спецыяльнасці «правазнаўства». З 1990 па 1996 гг. працаваў юрысконсультам шэрагу арганізацый (сярод іншых — завод «Камертон», Пінск). З 1996 г. у Беларускім Хельсінкскім камітэце: прымаў удзел у стварэнні Пінскай суполкі, з 1997 г. юрыст, затым выканаўчы дырэктар, з 2007 г. намеснік старшыні, з 2008 г. старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту. У 2009 г. уваходзіў у Грамадска-кансультатыўны савет пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі[2].

Удзельнічаў як грамадскі абаронца ў дзясятках судовых справаў, грамадскіх дзеяннях па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

2016: Нямецка-французская прэмія ў галіне правоў чалавека і законнасці  (ням.) міністэрстваў замежных справаў Францыі і Германіі[3][4].

Зноскі