Аксель Кронштэт
Аксель Кронштэт | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 снежня 1722[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1765[1][2] (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | ��абрыель Кронштэт[d][1] |
Маці | Maria Elisabet Adlerberg[d] |
Род дзейнасці | фартыфікацыйны афіцэр, навуковец |
Навуковая сфера | хімія і мінералогія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аксель Кронштэт (шведск.: Axel Frederic von Cronstedt, 23 снежня 1722, Штропста — 19 жніўня 1765, Стакгольм) — шведскі хімік і мінеролаг. Адкрыў элемент нікель. Таксама вядомы тым, што ўвёў сістэматычнае выкарыстанне гарэлак для аналізу хімічнага складу карысных выкапняў.
У 1738 годзе Аксель Кронштэт запісаўся ў Упсальскі ўніверсітэт . Па жаданні бацькі вывучаў спачатку матэматыку, каб пазней стаць ваенным афіцэрам. Ёган Готшальк Валерыус абудзіў цікавасць да мінералогіі, якой ён прысвяціў сваё жыццё. У 1742 годзе ён пачынае працаваць у кіраванні шахтамі Швецыі, дзе з часам атрымлівае ўсё больш высокія пасады.
У 1758 годзе робіцца кіраўніком ўсходніх і заходніх шахт Швецыі. У 1751 годзе яму ўдаецца ўпершыню вылучыць экстракцыю нікелю. Ужо ў 1753 годзе становіцца членам Шведскай акадэміі навук. Імя элемент атрымлівае ў 1754 годзе, хоць сам Кронштэт называе яго ў 1756 цэалітам. Таксама зрабіў падрабязны аналіз вальфрамату кальцыю, вывучаў ўласцівасці гіпсу і ўнутраную структуру карысных выкапняў.
Зноскі
- ↑ а б в г д Axel Fredrik Cronstedt — 1917.
- ↑ а б Axel Frederik Cronstedt // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.