Перайсці да зместу

Адольфа Перэс Эсківель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адольфа Перэс Эсківель
Род дзейнасці архітэктар, скульптар, мастак, выкладчык універсітэта, пісьменнік
Дата нараджэння 26 лістапада 1931(1931-11-26)[1][2][…] (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Amanda Guerreño[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адольфа Перэс Эсківель (ісп. Adolfo Pérez Esquivel; нар. 26 лістапада 1931(1931-11-26)[1][2][…], Буэнас-Айрэс[3]) — аргенцінскі пісьменні��, скульптар і архітэктар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1980) з фармулёўкай: «Як змагар за правы чалавека».

Нарадзіўся ў сям’і іспанскага эмігранта. Дзяцінства і юнацтва Перэса Эсківеля прайшлі пад моцным уплывам каталіцкай царквы. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Нацыянальнай школе выяўленчых мастацтваў у Буэнас-Айрэсе. У наступныя гады Перэс Эсківель становіцца вядомым скульптарам і выкладае архітэктуру ў розных навучальных установах Аргенціны. Атрымлівае Нацыянальную прэмію ў галіне мастацтваў. У 1977 годзе быў арыштаваны і больш за год знаходзіўся ў зняволенні без прад’яўлення абвінавачвання і суда. Арганізацыя «Міжнародная Амністыя» прымала актыўны ўдзел у яго вызваленні. Значная частка Нобелеўскай прэміі была перададзена ім у дабрачынныя арганізацыі.

Зноскі

  1. а б Adolfo Perez Esquivel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Adolfo Maria Pérez Esquivel // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #11416794X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Te odio — 2018. — P. 11. — ISBN 978-950-556-730-0
  5. Graciela Fernández Meijide: "¿Quién habilita a Pérez Esquivel para analizar una nota periodística?" — 1998. Праверана 17 лістапада 2020.
  6. Qué es la Comisión Provincial de la Memoria y cuál es su rol en la polémica liberación de presos — 2002. Праверана 19 лістапада 2020.